Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЛЯВІТ 21:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

15 І не зняславіць ён семя свайго сярод сваякоў сваіх, бо Я — Госпад, Які асвячае яго”».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

15 І не зьняславіць ён насеньня свайго сярод народу свайго, бо Я — ГОСПАД, Які асьвячаю яго”».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

15 ён не павінен ганьбіць семя сваё ў народзе сваім, бо Я Гасподзь, Які асьвячае яго.

Глядзіце раздзел Копія




ЛЯВІТ 21:15
16 Крыжаваныя спасылкі  

Бо бязверны муж асвячаецца ў жонцы, а бязверная жонка асвячаецца ў мужу. Інакш вашы дзеці былі б нячыстымі, а цяпер – святыя.


Бо калі рошчына святая, дык і цеста, і калі корань святы, то і галіны.


Ці не даканаў Ён адзінства цела і духа? Дык якога адзінства жадаеш, акрамя патомства ад Бога. Дык беражыце дух ваш і жонцы маладосці сваёй будзьце вернымі.


Здраджвае Юда, і агіднасць дапушчана ў Ізраэлі і ў Ерузаліме, бо Юда апаганіў святыню Госпада, якую любіў, і ўзяў сабе за жонку дачку чужога бога.


Бо ўзялі яны іх дачок сабе і сынам сваім і змяшалі насенне святое з народамі тых земляў; таксама рука кіраўнікоў і старэйшын была першай у гэтым беззаконні».


Яны шукалі запісы свайго радаводу і не знайшлі, і былі яны выключаны з святарства.


І будзеш усвячаць яго, бо ён складае хлебную ахвяру Богу свайму. Дык хай будзе ён святы для цябе, бо святы Я, Госпад, Які асвячае вас.


Бо выбраў Я яго, каб загадваў сынам сваім і радні сваёй па сабе, каб пільнаваліся дарогі Госпадавай і чынілі справядлівасць і суд, каб выканаў Госпад Абрагаму ўсё тое, што сказаў яму».


Неразумныя і сляпыя! Што ж большае: золата ці святыня, якая асвячае золата?


Не возьме за жонку ані ўдавы, ані разведзенай, ані зняслаўленай, ані распусніцы, ніводнай з такіх не возьме, але возьме дзяўчыну са сваякоў сваіх.


Далей прамаўляў Госпад да Майсея, кажучы:


Не бяры з іх дачок сынам сваім жонак, каб, калі будуць яны распуснічаць са сваімі багамі, не прымусілі і сыноў тваіх распуснічаць з багамі сваімі.


«Гавары ўсёй супольнасці сыноў Ізраэля і кажы ім: “Будзьце святымі, бо святы Я — Госпад, Бог ваш.


Дык асвяціцеся і будзьце святымі, бо Я — Госпад, Бог ваш!


і не павінны сцягваць на сябе віну, калі будуць есці пасвечанае сваё. Я — Госпад, Які асвячае іх».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы