І вось што сказаў Госпад, кажучы Майсею: «Я — Госпад! Скажы фараону, цару Егіпта, усё, што Я кажу табе».
ЕЗЭКІІЛЯ 2:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, ты будзеш казаць ім словы Мае, — ці будуць яны слухаць, ці пагардзяць, бо яны ўпорыстыя. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ты прамовіш да іх словы Мае, ці будуць яны слухаць, ці адмовяцца, бо яны — бунтаўнікі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і кажы ім словы Мае, будуць яны слухаць альбо ня будуць, бо яны ўпартыя. |
І вось што сказаў Госпад, кажучы Майсею: «Я — Госпад! Скажы фараону, цару Егіпта, усё, што Я кажу табе».
Ты, вось, перапаяшы сцёгны свае, устань і гавары ім усё, што Я табе загадваю. Не бойся іх, каб Я часам не напоўніў цябе страхам перад імі.
І сказаў мне Госпад: «Не кажы: “Я юнак”, бо ты пойдзеш да ўсіх, да каго Я цябе пашлю, і будзеш казаць усё, што Я табе даручу.
Ды кажы ім: “Слухайце слова Госпада, цары Юды, і ўся Юдэя, і ўсе жыхары Ерузаліма, якія ўваходзіце праз гэтыя брамы.
“Прарок, які ўбачыў сон, хай расказвае сон, а хто мае Маё слова, той хай абвяшчае Маё слова праўдзіва! Што мае агульнага салома з зернем?” — кажа Госпад. —
«Гэта кажа Госпад: “Стань на панадворку дома Госпада і гавары да ўсіх гарадоў юдэйскіх, з якіх прыходзяць, каб пакланіцца ў доме Госпада, усе словы, якія Я даручыў табе казаць ім, не скарачай слова!
Дык усе князі паслалі да Баруха Егудыя, сына Натаніі, сына Сэлеміі, сына Кусі, каб яму сказаць: «Вазьмі ў рукі свае скрутак, з якога чытаў людзям, і прыходзь!» І ўзяў Барух, сын Нэрыі, скрутак у рукі свае, і прыйшоў да іх.
Дык я пераказаў вам сёння, але вы не слухаеце голасу Госпада, Бога вашага, аб усім тым, з чым Ён мяне паслаў да вас.
І вось што сказаў Ярэмія ўсяму народу, мужчынам, жанчынам ды ўсім людзям, якія яму далі гэты адказ:
Дык ты скажаш ім усе гэтыя словы, але яны не паслухаюць цябе, і будзеш клікаць іх, але яны не адгукнуцца табе.
«Сын чалавечы, ты жывеш сярод народа ўпорыстага, які мае вочы, каб бачыць, і не бачыць, і мае вушы, каб чуць, і не чуе, бо гэта народ упорысты.
А ці паслухаюць яны цябе, ці пагардзяць, — бо гэта народ упорысты, — аднак будуць ведаць, што прарок ёсць між імі.
Дзеля таго кажы, сын чалавечы, дому Ізраэльскаму, і кажы ім: «Гэта кажа Госпад Бог: “Яшчэ і тым зняважылі Мяне бацькі вашы, калі выракліся яны Мяне, пагарджаючы Мною,
І сказаў Ён мне: «Сын чалавечы, усе словы Мае, якія сказаў Я табе, вазьмі ў сэрца сваё і слухай вушамі сваімі.
«Сын чалавечы, Я паставіў цябе вартаўніком над пакаленнямі Ізраэля; і пачуеш ты слова з вуснаў Маіх, і папярэдзіш іх у Маё імя.
Цябе ж, сын чалавечы, вызначыў Я на вартаўніка для дому Ізраэля. Дык ты, чуючы з вуснаў Маіх перасцярогу, перасцеражэш іх у Маё імя.
І сказаў мне той чалавек: «Сын чалавечы, паглядзі вачамі сваімі, і паслухай вушамі сваімі, і сэрцам сваім зважай на ўсё, што я буду табе паказваць, бо прыведзены ты сюды на тое, каб было табе гэта паказана; паведамі дому Ізраэля пра ўсё, што ўбачыш».
навучаючы іх выконваць усё, што Я вам перадаў. І вось, Я з вамі ва ўсе дні аж да сканчэння веку». Амін.