Калі хто ўсцярогся меча, той быў заведзены ў Бабілон ды служыў цару і сынам яго, аж пакуль не загадаў цар персаў,
ЕЗЭКІІЛЯ 14:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) аднак застанецца ў ім збаўленне для тых, хто выведзе сыноў і дачок: вось, прыйдуць яны да вас, і ўбачыце вы іх паводзіны і іх учынкі, і суцешыцеся пасля няшчасцяў, што навёў Я на Ерузалім, і пасля ўсяго, што Я на яго навёў. Біблія (пераклад А.Бокуна) вось, яшчэ застануцца захаваныя сыны і дочкі, якіх выведуць з яго. Вось, яны прыйдуць да вас, і вы ўбачыце шляхі іхнія і ўчынкі іхнія, і будзеце мець пацяшэньне пасьля ліха, якое Я прывёў на Ерусалім, пасьля ўсяго, што Я прывёў на яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і тады застанецца ў ім рэшта, сыны і дочкі, якія будуць выведзены адтуль; вось, яны выйдуць да вас, і вы ўбачыце паводзіны іх і дзеі іхнія і суцешыцеся ў тым бедстве, якое Я навёў на Ерусалім, ва ўсім, што Я навёў на яго. |
Калі хто ўсцярогся меча, той быў заведзены ў Бабілон ды служыў цару і сынам яго, аж пакуль не загадаў цар персаў,
Гэтак станецца на сярэдзіне зямлі паміж народаў, як пры атрасанні аліўкі і як калі напрыканцы збору вінаграду абіраюць лозы.
І, калі нават застанецца у ёй дзесятая частка, яна зноў будзе аддадзена на вынішчэнне; як тэрэбініт або як дуб, ад якіх, калі іх ссякуць, штосьці трывалае застаецца. Святым насеннем будзе тое, што застанецца пасля яго.
бо Я з табою, — кажа Госпад, — каб збавіць цябе. Бо Я прыгатую знішчэнне ўсім народам, па якіх Я рассеяў цябе; але цябе не аддам на знішчэнне, пакараю, аднак, цябе па законе і не пашкадую цябе, быццам бязгрэшнага».
А калі вы скажаце: “Чаму зрабіў нам усё гэта Госпад, Бог наш?” — ты скажаш ім: “Як вы пакінулі Мяне і служылі чужым багам у сваёй зямлі, так будзеце служыць чужынцам у зямлі не сваёй”.
І некаторых з іх ухаваю ад меча, і голаду, і заразы, каб расказвалі пра ўсе злачынствы іх сярод народаў, дзе апынуцца, і даведаюцца, што Я — Госпад».
каб несла ты ганьбу сваю ды была асаромленая з прычыны ўсяго таго, чаго дапусцілася, прыносячы ім суцяшэнне.
каб памятаць і саромецца, ды каб з-за свайго сораму не адкрываць больш вуснаў сваіх тады, калі прабачу табе ўсё, што ты зрабіла», — кажа Госпад Бог.
І ўзгадаеце там шляхі вашы ды ўсе злачынствы вашы, якімі вы апаганіліся, і самі адчуеце гідкасць да сябе, калі падумаеце аб усіх вашых ліхотах, якіх дапусціліся.
Грукатам яго падзення Я ўстрывожыў народы, калі ўвёў яго ў пекла з тымі, што сыходзілі ў магілу; і ўсцешыліся ў падземнай краіне ўсе дрэвы Эдэнскія, прыгожыя і пышныя дрэвы Лібана, усе, што шчодра арашаюцца водамі.
Убачыць іх фараон і цешыцца будзе са сваім мноствам. Фараон і ўсё яго войска ляжа ад меча, — кажа Госпад Бог, —
І апынуліся яны ў паганаў, да якіх прыйшлі, і зняважылі яны святое імя Маё, калі аб іх казалі: “Гэта народ Госпадаў, і мусілі яны выселіцца з Яго”.
І ўзгадаеце вы шляхі вашы найгоршыя, і благія паводзіны, і абрыднуць вам правіннасці вашы і злачынствы вашы.
І тыя з іх, якія ўцякуць — уратуюцца, і стануць на гарах, як быццам галубы з далін, будуць стагнаць кожны дзеля сваёй злачыннасці.
І будзе рэшта Якуба сярод многіх народаў, як раса ад Госпада і як шчодры дождж на траву, якая не спадзяецца на чалавека, ані аглядаецца на сыноў чалавечых.
І, калі б Госпад не скараціў тых дзён, не ўратавалася б аніякае цела; але скараціў гэтыя дні дзеля абраных, якіх Ён абраў.
бо Госпад, Бог твой, — Бог міласэрны, Ён не пакіне цябе, не знішчыць зусім і не забудзе запавету, у якім склаў прысягу бацькам тваім.