Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕРАМІІ 5:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

19 А калі вы скажаце: “Чаму зрабіў нам усё гэта Госпад, Бог наш?” — ты скажаш ім: “Як вы пакінулі Мяне і служылі чужым багам у сваёй зямлі, так будзеце служыць чужынцам у зямлі не сваёй”.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

19 І станецца, калі скажуць: “За што зрабіў нам усё гэта ГОСПАД, Бог наш?”, ты скажаш ім: “Як вы пакінулі Мяне і служылі багам чужым у зямлі сваёй, так будзеце служыць чужынцам у зямлі ня вашай”

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

19 І калі вы скажаце: за што Гасподзь Бог наш робіць нам усё гэта? дык адказвай: бо вы пакінулі Мяне і служылі чужым багам у зямлі сваёй, дык будзеце служыць чужым у зямлі ня вашай.

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 5:19
18 Крыжаваныя спасылкі  

А калі ты скажаш у сэрцы сваім: «Чаму гэта ўсё напаткала мяне?» — Дзеля многіх правін тваіх былі адкрытыя полы адзення твайго і аголены ступні твае.


Дык Я выкіну вас з гэтай зямлі ў зямлю, якой не ведаеце ані вы, ані бацькі вашы, і будзеце вы там служыць багам чужым, днём і ноччу, бо Я не дам вам прабачэння.


І пакінеш ты спадчыну тваю, якую даў Я табе; і ўчыню, каб служыў ты ворагам сваім, у зямлі, якой не ведаеш, бо вы распалілі агонь у сэрцы Маім, і будзе ён гарэць вечна».


Два бо ліхоцці зрабіў народ Мой: пакінулі Мяне, крыніцу жывой вады, каб выкапаць сабе вадаёмы, вадаёмы разбітыя, якія не могуць трымаць вады.


Ці ж Ізраэль ёсць паслугач, ці нявольнік? Чаму ж ён зрабіўся здабычай?


кажаш ты: “Я не вінаватая, таму гнеў Яго адвярнуўся ад мяне”. Вось жа, Я буду судзіць цябе, бо ты сказала: “Я не зграшыла”.


Аднак у тыя дні, — кажа Госпад, — не зраблю вам поўнае загубы.


Паведаміце аб гэтым дому Якуба і дайце пачуць у Юдэі, кажыце:


Хто ёсць чалавек разумны, каб мог зразумець гэта? Ды каму прызначана слова вуснаў Госпада, каб абвясціць гэта: чаму загінула зямля, спалена яна, як пустыня, так што няма каму хадзіць па ёй?


І сказаў Госпад: «Бо яны пакінулі закон Мой, які Я даў ім, і не слухалі голасу Майго, і не жылі паводле яго;


Слугі пануюць над намі, і няма нікога, хто б адкупіў з рук іх.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы