ЕЗЭКІІЛЯ 12:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Я пастаўлю сетку Маю на яго, і трапіць ён у пастку Маю; і завяду яго ў Бабілон, зямлю халдэяў, і яе ён не ўбачыць, і там памрэ. Біблія (пераклад А.Бокуна) І Я пастаўлю сетку Маю на яго, і ён будзе схоплены ў пастку Маю, і Я завяду яго ў Бабілон, у зямлю Халдэйцаў, але ён яе ня ўбачыць і там памрэ. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І раскіну на яго сетку Маю, і будзе злоўлены ў цянёты Мае, і завяду яго ў Вавілон, у зямлю Халдэйскую, але ён ня ўбачыць яе, і там памрэ. |
дык, прынамсі, цяпер зразумейце, што Бог пакараў мяне неадпаведным судом і сеццю Сваёй аблытаў мяне.
Дажджом праліе Ён на грэшнікаў вуголле; агонь, і серка, і подых навальніц — доля келіха іх.
А як з благімі фігамі, якіх есці не можна, таму што ліхія, — гэта кажа Госпад, — так Я зраблю з Сэдэцыем, царом Юдэйскім, і князямі яго ды з рэштаю Ерузаліма, якая засталася на гэтай зямлі і якая жыве на зямлі Егіпецкай.
І павядзе ён Сэдэцыю ў Бабілон, і ён будзе там, пакуль Я не наведаю яго, — кажа Госпад. — Калі ж будзеце ваяваць з халдэямі, не пашчасціць вам”»?
І ты не ўцячэш ад рукі яго, але будзеш схоплены і выдадзены ў рукі яго, і вочы твае ўбачаць вочы цара Бабілона, і вусны яго будуць гаварыць тваім вуснам, і пойдзеш ты ў Бабілон.
І паслаў цар Сэдэцыя, каб прывялі яго, і пытаўся ў яго таемна, у сваім доме, і казаў: «Ці маеш ты слова ад Госпада?» І адказаў Ярэмія: «Маю». І сказаў: «Ты будзеш выдадзены ў рукі цара Бабілона».
А пасля вырваў вочы Сэдэцыі, закаваў яго ў падвоеныя кайданы, каб завесці яго ў Бабілон.
«Наставіў Я на цябе сіло і схапіў цябе, Бабілон, а ты не ведаў. І знайшлі цябе і схапілі, бо ты правакаваў Госпада.
З гары агонь саслаў Ён, запусціў яго ў косці мае; раскінуў сець на ногі мае, павярнуў Ён мяне назад: пакінуў мяне адзінокага, апанаванага тугой увесь дзень.
Госпад прамовіў да святара Эзэкіэля, сына Буза, у зямлі халдэяў ля ракі Кэбар; і супачыла на ім там рука Госпада.
на іх вачах ускладзі клунак на плечы, выйдзі, калі звечарэе: закрый твар свой, каб не бачыў ты зямлі, бо Я стаўлю цябе знакам для дому Ізраэля».
«Жыву Я, — кажа Госпад Бог, — на месцы цара, які паставіў яго царом, той, што зламаў прысягу і парушыў запавет, які ён меў з ім, у Бабілоне памрэ.
і закіну на яго сетку Маю, і будзе злоўлены ў пастку Маю, і прывяду яго ў Бабілон, і асуджу яго там за крывадушнасць, якою ён крывадушнічаў адносна Мяне.
Гэта кажа Госпад Бог: “Я расцягну над табою сетку Маю пры сходзе многіх народаў, і выцягнуць цябе Маёй сеткаю,
І калі яны пойдуць, закіну Я на іх нерат Свой і схаплю ўсіх, як птушак паднебных, пакараю іх паводле таго, што чулі на сваім сходзе.