ЕРАМІІ 34:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)3 І ты не ўцячэш ад рукі яго, але будзеш схоплены і выдадзены ў рукі яго, і вочы твае ўбачаць вочы цара Бабілона, і вусны яго будуць гаварыць тваім вуснам, і пойдзеш ты ў Бабілон. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)3 І ты не ўцячэш ад рукі ягонай, будзеш схоплены і выдадзены ў рукі ягоныя, і вочы твае ўбачаць вочы валадара Бабілонскага, і вусны твае будуць прамаўляць да вуснаў ягоных, і ты пойдзеш у Бабілон. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)3 і ты не ўцячэш ад рукі ягонай, а непазьбежна будзеш узяты і перададзены ў рукі яго, і вочы твае ўбачаць цара Вавілонскага, і вусны яго будуць гаварыць тваімі вуснамі, і пойдзеш у Вавілон. Глядзіце раздзел |
А потым, — кажа Госпад, — Я выдам Сэдэцыю, цара Юдэйскага, і слуг яго, і народ яго, якія ацалеюць у гэтым горадзе ад заразы, ад меча і ад голаду, у рукі Набукаданосара, цара Бабілонскага, ды ў рукі ворагаў іх, ды ў рукі тых, якія цікуюць на іх душу. І ён заб’е іх вастрыём меча, і не будзе іх шкадаваць, не будзе мець літасці, ні міласэрнасці”.