Таксама ж Манаса праліў вельмі шмат нявіннай крыві, аж напоўніў ёй Ерузалім да краю, не лічачы грахоў, у якія ўцягнуў Юдэю, каб дапускалі яны ліхое ў вачах Госпадавых».
ЕЗЭКІІЛЯ 11:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вельмі многіх вы забілі ў гэтым горадзе, і вуліцы яго напоўнілі забітымі”. Біблія (пераклад А.Бокуна) Вы памножылі забітых вашых у горадзе гэтым, і вуліцы ягоныя напоўнілі забітымі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Шмат забітых вашых вы паклалі ў горадзе гэтым, і вуліцы яго напоўнілі трупамі. |
Таксама ж Манаса праліў вельмі шмат нявіннай крыві, аж напоўніў ёй Ерузалім да краю, не лічачы грахоў, у якія ўцягнуў Юдэю, каб дапускалі яны ліхое ў вачах Госпадавых».
Калі выцягнеце рукі вашы, адвярну вочы Мае ад вас, і нават калі вы павялічыце малітвы, не выслухаю. Рукі бо вашы поўныя крыві.
Надарма караў Я сыноў вашых: навукі яны не прынялі. Прарокаў вашых паглынуў меч ваш, быццам леў-спусташальнік.
На фрэнзлях шатаў тваіх — кроў бязвінных і ўбогіх душ, якіх ты не злавіла на зладзействе, але сярод гэтага ўсяго
калі не будзеце крыўдзіць чужынца, сірату і ўдаву, ды не будзеце праліваць нявіннай крыві на гэтым месцы, ды калі не пойдзеце за чужымі багамі на сваю ўласную загубу,
Як гэта? Вы крадзеце, забіваеце, чужаложыце, прысягаеце фальшыва, успальваеце Баалу, ходзіце за чужымі багамі, якіх не ведаеце,
З прычыны грахоў яго прарокаў і ліхоты яго святароў, якія пасярод яго кроў справядлівых пралілі.
У цябе прынялі падарункі, каб праліваць кроў, ты ўзяў працэнты і займаешся ліхвярствам, і дзеля карысці ўзвёў паклёп на блізкіх сваіх, і пра Мяне забыўся”, — кажа Госпад Бог.
Князі яе сярод яе, як ваўкі, што раздзіраюць здабычу; яны разліваюць кроў, забіваюць людзей, каб атрымаць карысць несправядлівую.
У цябе былі паклёпнікі, каб праліваць кроў, і ў цябе елі яны на ўзгорках; і пасярод цябе дапусціліся злачынстваў.
і зробяць з яго ланцугі; бо зямля поўная крывавых прысудаў і горад поўны злачыннасці.
І сказаў Ён мне: «Злачыннасць дому Ізраэля і Юды занадта вялікая; і зямля напоўнілася крывёю, і горад напоўніўся несправядлівасцю. Кажуць бо яны: “Госпад пакінуў гэтую зямлю. Госпад не бачыць”.
Знік з зямлі богабаязны, і няма між людзьмі праўдзівага; усе без вынятку цікуюць на кроў, кожны ставіць сетку на брата свайго.
Князі яго пасярод яго — як ільвы рыкаючыя; суддзі яго — ваўкі пустынныя, што не пакідаюць да раніцы ніводнай косці.
аж спадзе на вас уся кроў справядлівых, што разліта па зямлі, ад крыві справядлівага Абэля аж да крыві Захарыі, сына Барахіі, якога вы забілі між святыняй і ахвярнікам.