Хто я, хто народ мой, каб маглі мы Табе ўсё гэта скласці ў ахвяру? Тваё ўсё гэта і тое, што з рукі Тваёй мы атрымалі, аддалі Табе.
ДРУГІ ЗАКОН 8:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) каб, калі ты будзеш есці і наясіся, дабраславіў ты Госпада, Бога твайго, за зямлю найлепшую, якую даў Ён табе. Біблія (пераклад А.Бокуна) І будзеш ты есьці, і насыцішся, і будзеш дабраслаўляць ГОСПАДА, Бога твайго, за зямлю добрую, якую Ён даў табе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І калі будзеш есьці і наядацца, тады дабраслаўляй Госпада, Бога твайго, за добрую зямлю, якую Ён даў табе. |
Хто я, хто народ мой, каб маглі мы Табе ўсё гэта скласці ў ахвяру? Тваё ўсё гэта і тое, што з рукі Тваёй мы атрымалі, аддалі Табе.
І буду спяваць песню Міламу майму пра вінаграднік Яго: у майго Мілага быў вінаграднік на ўрадлівым узгорку.
І тады будзеце есці, спажываючы, і наясцеся, і будзеце хваліць імя Госпада, Бога вашага, Які ўчыніў з вамі дзіўныя рэчы, і народ Мой не будзе асаромлены.
І пасля таго, як загадаў людзям узлегчы на траву, узяўшы пяць хлябоў і дзве рыбіны, зірнуў на неба, дабраславіў, і паламаў, і раздаў вучням хлябы, а вучні – людзям.
іншыя ж лодкі прыплылі з Тыберыяды да месца, дзе елі хлеб, над якім Госпад складаў падзяку.
Хто адрознівае дні, адрознівае іх дзеля Госпада; і хто не адрознівае дзень, дзеля Госпада не адрознівае. І хто есць, есць дзеля Госпада, бо Богу дзякуе; і хто не есць, не есць дзеля Госпада і дзякуе Богу.
Дзеля таго ці вы ясце, ці вы п’яце, ці што іншае робіце, усё на хвалу Божую рабіце!
Бо Я ўвяду яго ў зямлю, якою прысягнуў Я бацькам яго, якая ацякае малаком і мёдам. Калі будзе ён есці і стане сыты і тлусты, то павернецца да чужых багоў; і будуць яны служыць ім, а Мною пагардзяць і знішчаць запавет Мой.
дзе без аніякай нястачы будзеш есці хлеб свой ды будзеш цешыцца мноствам усялякіх рэчаў; камяні яе — жалеза, а з гор яе прабіваюцца медныя руднікі;