А вось якія былі цары, якія валадарылі ў зямлі Эдом, перш чым сыны Ізраэля мелі цара.
ДРУГІ ЗАКОН 33:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І быў выбраны ў Ізраэлі цар на сходзе князёў народа разам з пакаленнямі Ізраэля. Біблія (пераклад А.Бокуна) І быў [выбраны] ў Ешуруна валадар на сходзе князёў народу разам з каленамі Ізраіля. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён быў царом Ізраіля, калі зьбіраліся правадыры народу разам з плямёнамі Ізраілевымі. |
А вось якія былі цары, якія валадарылі ў зямлі Эдом, перш чым сыны Ізраэля мелі цара.
І калі паміж імі ўзнікае якая-небудзь спрэчка, прыходзяць да мяне, каб я судзіў паміж імі і каб я аб’яўляў прыказанні Божыя і Яго законы».
Але паслухай словы мае і парады, і будзе Бог з табою: ты будзь у народзе дзеля таго, што тычыцца Бога, каб выяўляць Богу яго справы
Гэта кажа Госпад, Які стварыў цябе і ўфармаваў цябе ад улоння, Успаможца твой: «Не бойся, паслугач Мой Якубе, і ўмілаваны, якога Я выбраў.
Не відаць няшчасця ў Якуба і не відаць гора ў Ізраэля. Госпад, Бог яго, з ім, і трубны царскі гук у ім.
Насыціўся Ізраэль і стаўся брыклівы, стаў сыты, тлусты і распаўнелы, і пакінуў Бога, Творцу свайго, і зняважыў скалу збаўлення свайго.
Няма другога такога, як Бог Ешуруна, Які ідзе па небе на дапамогу табе ды ў славе сваёй па воблаках.
І сказалі ізраэльцы Гедэону: «Валадар над намі ты, і сын твой, і сын сына твайго, бо вызваліў ты нас з рук мадыянцаў».
«Скажыце ўсім людзям у Сіхэме: “Што вам лепш: каб валадарылі над вамі ўсе семдзесят сыноў Ерабаала ці каб валадарыў над вамі адзін чалавек? І прытым майце на ўвазе, што я — косць з косці вашай і цела з цела вашага”».