а з дрэва пазнання дабра і зла не еж! Бо ў які-колечы дзень будзеш есці з яго — смерцю памрэш».
ДРУГІ ЗАКОН 30:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Глядзі, я прапаную табе сёння перад абліччам тваім жыццё і шчасце, і наадварот — смерць і няшчасце. Біблія (пераклад А.Бокуна) Глядзі, я кладу сёньня перад абліччам тваім жыцьцё і дабро, сьмерць і зло. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось, я сёньня прапанаваў табе жыцьцё і дабро, сьмерць і зло. |
а з дрэва пазнання дабра і зла не еж! Бо ў які-колечы дзень будзеш есці з яго — смерцю памрэш».
І скажы гэтаму народу: гэта кажа Госпад: “Вось, Я прапаную вам дарогу жыцця і дарогу смерці.
Дык я пераказаў вам сёння, але вы не слухаеце голасу Госпада, Бога вашага, аб усім тым, з чым Ён мяне паслаў да вас.
Сказана было табе, чалавеча, што добрае і што патрабуе ад цябе Госпад: каб ты чыніў справядлівасць, і любіў міласэрнасць, і з пакораю хадзіў з Богам сваім.
Бо так палюбіў Бог свет, што Сына Свайго Адзінароднага даў, каб кожны, хто верыць у Яго, не памёр, але меў жыццё вечнае.
Бо ў Хрысце Ісусе ані абразанне, ані неабразанне не маюць сілы, а толькі вера, што дзейнічае праз любоў.
«Калі споўняцца на табе ўсе гэтыя словы, дабраславенне і праклён, якія я абвясціў перад абліччам тваім, і ты прымеш іх у сэрца сваё сярод усялякіх народаў, па якіх раскідаў цябе Госпад, Бог твой,
Але ж слова блізка каля цябе, яно проста ў вуснах тваіх і ў сэрцы тваім, каб мог ты яго споўніць.
За сведкаў перад вамі клічу сёння неба і зямлю, што прапаную вам жыццё і смерць, дабраславенне і праклён. Дык выбірай жыццё, каб жыў ты і нашчадкі твае,
Бо слова гэтае не ёсць для вас малаважнае, але гэта жыццё ваша; і ў слове гэтым доўга жыць будзеце на зямлі, у якую, перайшоўшы Ярдан, увойдзеце, каб завалодаць ёю».
А прыказанне Яго такое: каб мы верылі ў імя Яго Сына Ісуса Хрыста і любілі адзін аднаго, як Ён нам загадаў.