А калі ўстаў раніцай, узяў дзвюх жонак сваіх і дзвюх іх нявольніц з адзінаццаццю дзецьмі і перайшоў бродам Ябок.
ДРУГІ ЗАКОН 2:37 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) за выключэннем зямлі сыноў Амона, да якой ты не набліжаўся; мясцовасцей вакол ручая Ябок, гарадоў у гарах, ды ўсіх месцаў, на якія даў нам забарону Госпад, Бог наш. Біблія (пераклад А.Бокуна) Толькі да зямлі сыноў Амона ты не набліжаўся, і да мясцовасьцяў вакол ручая Ябок, да гарадоў у гарах, і ўсё [было], як загадаў ГОСПАД, Бог наш. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Толькі да зямлі Аманіцянаў ты не падыходзіў, ні да мясьцінаў паблізу патока Явока, ні да гарадоў на гары, ні да ўсяго, да чаго не загадаў Гасподзь, Бог наш. |
А калі ўстаў раніцай, узяў дзвюх жонак сваіх і дзвюх іх нявольніц з адзінаццаццю дзецьмі і перайшоў бродам Ябок.
Аднак ён быў удараны ім з дапамогаю меча, і заняў Ізраэль зямлю яго ад Арнона да Ябока сыноў Амона; бо вартаю ахоўваліся межы аманіцян.
і падыдзеш блізка да сыноў Амона. Высцерагайся, не ваюй з імі і не пачынай бою, бо Я не дам табе нічога з зямлі сыноў Амона, бо аддаў яе ва ўладанне сынам Лота».
не выступайце супраць іх, бо Я не дам вам зямлі іх ні на стапу нагі дзеля таго, што гару Сэір Я даў ва ўладанне Эзаву.
Тады сказаў мне Госпад: «Не варагуй супраць Мааба і не пачынай з імі вайны, Я не дам нічога ва ўладанне табе з іх зямлі, бо аддаў Ар ва ўладанне сынам Лота».
а пакаленням Рубэна і Гада даў частку зямлі Галаада аж да ручая Арнон, сярэдзіну ручая як мяжу аж да ручая Ябок, якая ёсць мяжою сыноў Амона,
Сэгон, цар амарэяў, які жыў у Хесебоне і ўладарыў ад Араэра, што на беразе ручая Арнон, і ад сярэдзіны даліны і па палову Галаада аж да ручая Ябок, мяжы сыноў Амона;