З іх прызначаны на службу ў доме Госпада — дваццаць чатыры тысячы; а суддзямі былі пастаўлены шэсць тысяч;
ДРУГІ ЗАКОН 16:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ва ўсіх брамах тваіх, якія дасць табе Госпад, Бог твой, устанаві суддзяў і загадчыкаў на працах на ўсе пакаленні, каб судзілі людзей справядлівым судом. Біблія (пераклад А.Бокуна) Паставіш судзьдзяў і загадчыкаў працы ў-ва ўсіх брамах тваіх, якія дае табе ГОСПАД, Бог твой, для ўсіх каленаў тваіх, і будуць судзіць народ судом праведным. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ва ўсіх селішчах тваіх, якія Гасподзь, Бог твой, дасьць табе, пастаў сабе судзьдзяў і наглядчыкаў па плямёнах тваіх, каб яны судзілі народ судом справядлівым; |
З іх прызначаны на службу ў доме Госпада — дваццаць чатыры тысячы; а суддзямі былі пастаўлены шэсць тысяч;
А з Ісаарытаў і Хананія і яго сыны былі прызначаны да знешніх спраў Ізраэля як кіраўнікі і суддзі.
А ты, Эздра, паводле мудрасці Бога твайго, якую маеш, пастаў кіраўнікоў і суддзяў, каб судзілі ўвесь народ за Ракою, гэта значыць, тых, што ведаюць закон Бога твайго; але і тых, хто недасведчаны, старанна вучыце.
Але з усяго народа абяры сабе людзей мудрых і богабаязных, у якіх ёсць праўда і якія ненавідзяць хцівасць; і прызнач з іх тысячнікаў, і сотнікаў, і кіраўнікоў над пяццюдзесяццю чалавекамі, і кіраўнікоў над дзесяццю чалавекамі,
Калі мужчыны пасварацца і калі хто ўдарыць цяжарную жанчыну і яна прытым скіне, але не здарыцца больш нічога дрэннага, то вінаваты будзе пакараны платаю, якой запатрабуе муж той жанчыны, і хай суддзі рассудзяць.
хай завядзе яго гаспадар перад Бога, і хай падвядзе яго да дзвярэй або вушака, і хай праколе яму шылам вуха яго; і будзе ён нявольнікам яго назаўжды.
А Я вам кажу, што той, хто дарэмна гневаецца на брата свайго, будзе асуджаны; а хто скажа брату свайму: “рака”, – будзе асуджаны радай, а хто скажа: “дурны”, – будзе асуджаны агнём пякельным.
але кожны хай ахвяруе паводле таго, што будзе мець, паводле дабраславення Госпада, Бога твайго, якое Ён табе дасць.
Не крыві закону. Не глядзі на асобу і на падарункі, якія засляпляюць вочы мудрым і перакручваюць справы справядлівых.
Хто з пыхлівасці не хацеў бы паслухаць волі святара, які ў той час спаўняе службу Госпаду, Богу твайму, або рашэння суддзі, — будзе пакараны смерцю той чалавек, каб ты выдаліў ліха з Ізраэля.
і прыйдзі да святароў з роду левіцкага і да суддзі, які будзе ў гэтыя дні чыніць суд, і спытайся ў іх, і яны скажуць табе рашэнне наконт прысуду.
то хай выйдуць старэйшыя родам і суддзі твае і адмераюць адлегласць ад месца трупа да кожнага з навакольных гарадоў.
Калі ўзнікне звадка паміж людзьмі, то хай суддзі вырашаць, і каго прызнаюць сумленным, таго хай апраўдаюць, каго ж несумленным, хай пакараюць за злачынства.