ДРУГІ ЗАКОН 1:35 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Не ўбачыць ніводзін чалавек з гэтага пакалення ліхога тую добрую зямлю, якую Я пад прысягай абяцаў бацькам вашым, Біблія (пераклад А.Бокуна) “Ня ўбачыць ніводзін чалавек з гэтага пакаленьня ліхога тую добрую зямлю, якую Я прысягнуў даць бацькам вашым, Біблія (пераклад В. Сёмухі) ніхто зь людзей гэтых, з гэтага ліхога роду, не пабачыць добрай зямлі, якую Я прысягнуўся даць бацькам вашым; |
Але падняў Я таксама руку Сваю супраць іх у пустыні, каб не ўводзіць іх у зямлю, якую Я даў ім, якая ацякае малаком і мёдам, выбранніцу з усіх земляў;
Вось, кажа, Я даю вам гэтую зямлю. Ідзіце, вазьміце яе ва ўласнасць, бо яе паабяцаў Госпад бацькам вашым Абрагаму, Ізааку і Якубу, што аддасць яе ім і іх нашчадкам пасля іх”».
Час жа, які мы ішлі з Кадэс-Барнэ да пераправы праз ручай Зарэд, — трыццаць восем гадоў, аж пакуль не загінула ў лагеры ўсё тое пакаленне людзей, здатных да бою, як ім у гэтым пакляўся Госпад,
Бо мы сталіся супольнікамі Хрыста, калі толькі пачатак існавання аж да канца цвёрда захаваем,
Хто ж гэта тыя, хто, слухаючы, абураліся? Ці не ўсе, што выйшлі з Егіпта праз Майсея?