ДЗЕІ 2:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І дзівіліся ўсе, і не разумелі гэтага, кажучы адзін аднаму: «Што гэта можа быць?» Біблія (пераклад А.Бокуна) Дзівіліся ж усе і бянтэжыліся, кажучы адзін аднаму: «Што гэта можа быць?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зьдзіўляліся ўсе і недаўмёна казалі адзін аднаму: што гэта азначае? |
бо Ірад баяўся Яна, ведаючы, што ён чалавек справядлівы і святы, і вартаваў яго ды шмат дзівіўся, слухаючы яго, і ахвотна яго слухаў.
І калі Пётра разважаў у сабе, што можа азначаць з’ява, якую бачыў, вось, перад брамай затрымаліся тыя, што былі пасланы Карнэліем, і пыталіся пра дом Сімона.
Бо нейкія дзівосныя рэчы ўкладаеш ты ў нашы вушы. Дык хацелі б даведацца, што гэта мае быць».
а таксама юдэі і празеліты, крыцяне і арабы, – чуем, што яны гавораць пра веліч Божую на нашых мовах».
Слупянелі яны і дзівіліся, кажучы: «Ці ж, вось, гэтыя ўсе, што прамаўляюць, не галілейцы?