прыйшоў Язэп з Арыматэі, знатны член рады, які сам чакаў прыходу Валадарства Божага, і адважна ўвайшоў да Пілата, і прасіў цела Ісуса.
ДЗЕІ 17:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І многа з іх уверыла, а таксама нямала высакародных жанчын грэцкіх ды мужчын. Біблія (пераклад А.Бокуна) Тады шмат з іх паверыла, і жанчынаў Грэцкіх паважаных, і мужчынаў нямала. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І многія зь іх уверавалі, і з Элінскіх знакамітых жанчын і з мужчын нямала. |
прыйшоў Язэп з Арыматэі, знатны член рады, які сам чакаў прыходу Валадарства Божага, і адважна ўвайшоў да Пілата, і прасіў цела Ісуса.
Калі хто хоча выконваць волю Яго, той з навукі пазнае, ці яна ад Бога, ці Я Сам ад Сябе гавару.
Тады Паўла і Барнаба сказалі адважна: «Першым вам належала прапаведаваць слова Божае, але, калі вы яго адкідваеце ды самі сябе лічыце за нягодных жыцця вечнага, вось, мы звернемся да паганаў.
Тым часам юдэі падбурылі пабожных і паважаных жанчын ды першых грамадзян і ўчынілі пераследаванне на Паўлу і Барнабу, ды выкінулі іх са сваіх межаў.
І сталася ў Іконіі, што падобным чынам увайшлі яны ў юдэйскую сінагогу і прамаўлялі так, што вялікае мноства юдэяў і грэкаў уверыла.
славячы Бога і маючы ласку ва ўсяго народа. Госпад жа штодзень дадаваў да царквы збаўляемых.
Дык вы, браты, паглядзіце на ваша пакліканне, што няшмат з вас мудрых паводле цела, нямнога магутных, няшмат высакародных;
бо ўсё, што выяўляецца, ёсць святло. Таму і сказана: «Устань, які спіш, і паўстань з мёртвых, і будзе свяціць табе Хрыстос».
Таму адкіньце ўсякі бруд і лішнюю злосць і з пакораю прымайце засеянае слова, каторае можа збавіць душы вашы.