А ён кажа: “Я выйду і стану духам хлуслівым у вуснах усіх яго прарокаў”. І Госпад сказаў: “Ты падманеш яго і пераможаш; ідзі і так рабі!”
ДАНІІЛА 2:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, калі не высветліце мне сну — адзін ёсць для вас прысуд. І вы згаварыліся выявіць мне слова лжывае і поўнае ашуканства, пакуль не зменяцца часы; дык выявіце мне сон, каб я мог пераканацца, што можаце мне высветліць яго сэнс». Біблія (пераклад А.Бокуна) Але калі вы не паведаміце мне сон [мой], значыцца, адзін намер у вас, бо вы згадзіліся словы падманлівыя і фальшывыя казаць перада мною, пакуль ня пройдзе час. Дзеля гэтага раскажыце мне сон, і я даведаюся, што вы патлумачыце мне значэньне ягонае». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Як што вы не разгадаеце мне сну, дык у вас адзін намысел: вы змовіліся сказаць мне ілжу і няпраўду, пакуль зьменіцца час; дык вось раскажэце мне сон і тады я ўпэўнюся, што вы можаце разгадаць мне і сутнасьць яго». |
А ён кажа: “Я выйду і стану духам хлуслівым у вуснах усіх яго прарокаў”. І Госпад сказаў: “Ты падманеш яго і пераможаш; ідзі і так рабі!”
Дык склікаў цар Ізраэля прарокаў каля чатырохсот чалавек, і спытаўся ў іх: «Ці маю я ісці ваяваць у Рамот у Галаадзе, ці не?» Яны адказалі: «Ідзі, і Госпад аддасць яго ў рукі цара».
«Усе паслугачы цара і ўсе правінцыі, што знаходзяцца пад уладаю яго, ведаюць, што для ўсіх адзін закон: ці то для мужчыны, ці то для жанчыны; хто ўвойдзе на ўнутраны царскі панадворак не запрошаны, — будзе ён пакараны смерцю адразу ж; хіба што часам цар працягне да яго свой залаты скіпетр, каб ён мог жыць; а я ўжо трыццаць дзён не была клікана да цара».
Абвясціце, што мае стацца ў будучыні, каб пазналі мы, што вы багі. Зрабіце хоць што добрага або ліхога, каб разгледзелі мы і ўбачылі разам.
Я той, што неістотнымі раблю знакі варажбітоў і выяўляю неразумнасць прадказальнікаў, назад адкідаю мудрых і мудрасць іх раблю марнай.
І ты, сын чалавечы, звярні сваё аблічча на дачок народа свайго, якія ад свайго сэрца праракуюць, і ты праракуй супраць іх,
І вы знеслаўляеце Мяне перад Маім народам за жменю ячменю і кавалак хлеба, забіваючы душы, якія не павінны памерці, і ашчаджаючы душы, якія не павінны жыць, калі падманваеце Мой народ, які верыць хлусні”».
Яны бачаць рэчы пустыя і праракуюць ілжыва, кажучы: “Кажа Госпад”, а Госпад не пасылаў іх; і яны чакаюць здзяйснення слова.
Даніэль, пайшоўшы, папрасіў цара, каб вызначыў ён яму час на выяўленне сэнсу сну цару;
і Ён змяняе часы і вякі, устараняе і ўстанаўляе цароў, дае мудрасць мудрым і разумнасць разумным.
У адказ сказаў цар: «Разумею, канешне, добра, што хочаце мець час, ведаючы, што слова адышло ад мяне.
Ці цяпер гатовыя вы — у любую гадзіну, калі пачуеце гучанне рога, флейты, ліры, арфы, псалтэрыёна, дудаў і ўсякага роду музычных інструментаў, упасці і пакланіцца статуі, якую я зрабіў? Калі бо не аддасцё паклону, будзеце ў тую ж гадзіну ўкінуты ў распаленую печ; які бог зможа вас вырваць з маіх рук?»
і будзе плявузгаць супраць Узвышняга, і святых Найвышэйшага будзе губіць, і задумае змяніць [святочныя] часы і закон, і святыя будуць выдадзены ў яго рукі аж да часу, часоў і палавіны часу;
Бо мы не фальшуем Слова Божага, як многія, але прамаўляем шчыра, як ад Бога на віду Бога ў Хрысце.