Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 13:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

19 І вы знеслаўляеце Мяне перад Маім народам за жменю ячменю і кавалак хлеба, забіваючы душы, якія не павінны памерці, і ашчаджаючы душы, якія не павінны жыць, калі падманваеце Мой народ, які верыць хлусні”».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

19 Вы зьнеслаўляеце Мяне перад народам Маім за жменю ячменю і кавалак хлеба, забіваючы душы, якія не павінны памерці, і ашчаджаючы душы, якія ня маюць жыць, калі падманваеце народ Мой, які слухае падман.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

19 І няславіце Мяне перад народам Маім за прыгаршчы ячменю і за кавалкі хлеба, усьмерчваючы душы, якія не павінны памерці, і пакідаючы жыцьцё душам, якія не павінны жыць, ашукваючы народ, які слухае ману.

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 13:19
23 Крыжаваныя спасылкі  

Вось што кажа Госпад пра прарокаў, якія зводзяць народ Мой, якія, калі маюць што пажаваць зубамі сваімі, абвяшчаюць супакой; і калі хто нічога не ўложыць у рот іх, абвяшчаюць вайну супраць таго:


Хто распазнае аблічча ў судзе — не чыніць дабро, і чалавек за лусту хлеба крывіць душою.


Святары яе парушылі законы Мае і апаганілі Мае святыні, не адрознівалі яны паміж святым і неасвячоным, і не навучыліся адрозніваць чыстае і нячыстае, і на суботы Мае закрылі вочы свае, і сярод іх Я меў знявагу.


Ды вось, дом Ізраэля, гэта кажа Госпад Бог: “Хай кожны ідзе за сваімі ідаламі і служыць ім. Але потым ці не будзеце слухаць Мяне і ці ўжо болей не будзеце апаганьваць Маё святое імя вашымі ахвярамі і вашымі ідаламі?


Яны кажуць тым, якія абражаюць Мяне: “Сказаў Госпад: будзе супакой вам”, а кожнаму, хто жыве ў сапсаванасці сэрца свайго, кажуць: “Не спаткае вас няшчасце”».


Ды сярод прарокаў Ерузаліма Я бачыў агідныя рэчы: чужаложніцтва ўчыняюць, жывуць у падмане ды падтрымліваюць ліхадзеяў, і ніхто не навяртаецца ад ліхоты сваёй: сталіся яны ўсе Мне як Садом ды жыхары яго, як Гамора.


Такія людзі не служаць Госпаду нашаму Ісусу Хрысту, але жывату свайму, і салодкімі словамі і красамоўствам зводзяць сэрцы нявінных.


Князі яго судзяць за падарункі, і святары яго вучаць за плату, і прарокі яго прадказваюць за грошы ды спасылаюцца на Госпада, кажучы: «Ці ж няма Госпада паміж намі? Не спадуць на нас няшчасці».


пасіце статак Божы, які ў вас, даглядаючы яго не пад прымусам, але добраахвотна, па волі Божай, не дзеля нягодных нажыткаў, але са стараннасцю,


І слабы загіне з-за твайго ведання; брат, за якога памёр Хрыстос!


Калі ж дзеля стравы засмучаеш брата свайго, то ты не кіруешся любоўю. Таму не губі страваю сваёй таго, за каго памёр Хрыстос!


Хай бы хто з вас замкнуў дзверы, каб вы надарма не палілі святла на ахвярніку Маім. Вы не падабаецеся Мне, — кажа Госпад Магуццяў, — і не прыму ахвяру з рук вашых.


За тое, што падманам засмуцілі вы сэрца справядлівага, якога Я не засмуціў, і ўмацавалі рукі бязбожніка, каб не сыходзіў ён са сваёй ліхой дарогі ды жыў,


Знайдзі ўцеху ў тым, сыне, каб атрымліваць веды і не праходзь міма разважных размоў.


І сказаў Саўл слузе свайму: «Вось, зойдзем, але што падаруем мы таму чалавеку? Хлеб скончыўся ў торбах нашых, а падарунка не маем, каб маглі прынесці яго чалавеку Божаму. Што ж мы маем?»


і сабакі ненажэрныя, не ведаюць сытасці, самі пастыры не маюць разумення: усе яны на сваю дарогу схіляюцца, кожны да сваёй карысці, ад найвышэйшага аж да найніжэйшага:


Дзеля таго вось што кажа Госпад Бог: «Вось, Я выступлю супраць стужак, якімі вы ловіце душы, як птушак, і пазрываю іх з рук вашых; і душы, якія вы захапілі, выпушчу на волю, як птушак,


князі якой у яе сярэдзіне, як ільвы рыкаючыя, што расхапілі здабычу; яны пажралі душы, сабралі багацці і каштоўнасці, павялічылі лік удоў яе сярод яе.


Хто апраўдвае бязбожніка і хто асуджае справядлівага — і той, і другі агідныя для Госпада.


Гора тым, што ліха называюць дабром, а дабро — ліхам, якія выдаюць цемру за святло, а святло — за цемру, якія выстаўляюць горкае за салодкае, а салодкае — за горкае!


Князі яе сярод яе, як ваўкі, што раздзіраюць здабычу; яны разліваюць кроў, забіваюць людзей, каб атрымаць карысць несправядлівую.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы