Тады спынілася праца пры доме Госпада ў Ерузаліме і не праводзілася аж да другога года царавання Дарыя, цара персаў.
ДАНІІЛА 11:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І цяпер выяўлю табе праўду: вось, стануць у Персіі яшчэ тры цары, і чацвёрты ўзбагаціцца больш, чым усе, і калі памножыць свае багацці, накіруе ўсё супраць царства Грэцыі. Біблія (пераклад А.Бокуна) І цяпер я распавяду табе праўду. Вось, паўстануць яшчэ тры валадары ў Пэрсіі, і чацьвёрты ўзбагаціцца багацьцем сваім больш за ўсіх, і калі ён умацуецца ў багацьці сваім, ён узьніме ўсіх супраць валадарства Явану. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А зараз абвяшчу табе праўду: вось, яшчэ тры цары паўстануць у Персіі; потым чацьвёрты перабольшыць усіх вялікім багацьцем, і калі падсіліцца багацьцем сваім, дык падыме ўсіх супроць царства Грэцкага. |
Тады спынілася праца пры доме Госпада ў Ерузаліме і не праводзілася аж да другога года царавання Дарыя, цара персаў.
І ў дні Артаксэркса напісалі Бэсэлам, Мітрыдат і Табэль ды іншыя, што былі ў нарадзе іх, Артаксэрксу, цару персаў; ліст жа абвінавачвання быў напісаны літарамі сірыйскімі і складзены на сірыйскай мове.
У другі год царавання Артаксэркса, вялікага цара, у першы дзень месяца Нісан бачыў сон Мардахэй, сын Яіра, сына Сэмэя, сына Кіса з пакалення Бэньяміна, юдэй, знакаміты чалавек; пражываў ён у горадзе Сузы і спаўняў службу пры царскім двары. І быў у яго сон такі: пачуліся крыкі, гоман і грымоты, і землятрус, і замяшанне страшэннае на зямлі. І вось, два вялікія драконы прыйшлі, гатовыя да бою між сабой; і пачалася страшная бойка іх, і сабраліся народы ў дзень цёмны і ліхі, і паўстала страшэннае замяшанне ў жыхароў зямлі. І забаяліся яны пагібелі, ды прызвалі Бога. І дзеля гэтага іх клічу ўзнікла крыніца невялікая, якая вырасла ў вельмі вялікую раку і расцяклася ў найбагацейшыя воды. З’явілася святло і сонца, і прыніжаныя былі ўзвышаны і знішчылі магутных. Калі Мардахэй убачыў гэты сон, устаўшы з ложка, ён разважаў, што хоча Бог зрабіць; і залегла гэта ў яго душы, пакуль не выявілася.
У трэці год цара персаў Кіра Даніэлю, названаму Балтасарам, было аб’яўлена слова, і слова праўдзівае, вялікае змаганне; і зразумеў ён слова, бо яго сэнс адкрыў у бачанні.
І будзе падбадзёрвацца мужнасць яго і сэрца яго супраць паўднёвага цара ў вялікім войску; і цар поўдня будзе паднімацца на вайну, збіраючы вялікае і вельмі дужае войска, і не ўтрымаецца, бо выступяць супраць яго змоўшчыкі.
І вось, другі звер, зусім іншы, часткова падобны да мядзведзя, з аднаго боку падпёрты, і тры іклы былі ў пашчы яго і ў зубах яго; і так гаварылі да яго: “Падыміся! Жары многа мяса!”
казёл жа ад коз — цар грэкаў, і вялікі рог, што быў паміж вачамі яго, — гэта першы цар.
І бачанне вечара і раніцы, аб якіх расказана табе, ёсць праўда! Такім чынам, ты адзнач бачанне, бо будзе яно пасля многіх дзён».
і ніводзін са звяроў не мог яму супрацівіцца, ані вызваліцца ад яго; і ён рабіў, што хацеў, і ўславіўся.
Бо не зробіць нічога Госпад Бог, каб не адкрыць Сваёй таямніцы для паслугачоў Сваіх, прарокаў.
Калі назваў багамі тых, для якіх было прызначана слова Божае, – а Пісанне памыліцца не можа, –
І сказаў Той, Які сядзеў на пасадзе: «Вось, Я ствараю ўсё новае». І кажа: «Напішы: словы гэтыя верныя і праўдзівыя».