Аднак ад Адама да Майсея смерць панавала нават над тымі, што не зграшылі на падабенства граху Адама, які ёсць узор будучыні.
ГАБРЭЯЎ 9:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэта сімвал цяперашняга часу, калі складаюцца разам дары і ахвяры, якія не могуць зрабіць дасканалым паводле сумлення таго, які служыць, Біблія (пераклад А.Бокуна) які ёсьць прыклад цяперашняга часу, калі прыносяцца дары і ахвяры, якія ня могуць удасканаліць паводле сумленьня таго, хто служыць, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Яна ёсьць вобраз цяперашняга часу, калі прыносяцца дары і ахвяры, якія ня могуць зрабіць у сумленьні дасканалым ахвяравальніка, |
Аднак ад Адама да Майсея смерць панавала нават над тымі, што не зграшылі на падабенства граху Адама, які ёсць узор будучыні.
Ці ж закон працівіцца абяцанням Божым? Ніякім чынам. Калі б дадзены быў закон, які мог бы ажыўляць, то, сапраўды, з закону вынікала б справядлівасць.
І кожны святар штодзень служыць і часта складае тыя самыя ахвяры, якія ніяк не могуць зняць грахоў.
Бо ўсякі першасвятар, з людзей абраны, для людзей ставіцца ў тым, што Божае, каб складаў дары і ахвяры за грахі,
Калі б дасканаласць дасягальнай была праз святарства левітаў, бо народ атрымаў закон ад яго, то нашто было ўстанаўляць яшчэ іншага святара на ўзор Мэльхісэдэха, а не на ўзор Аарона называцца?
Калі б Ён заставаўся на зямлі, то не быў бы святаром, таму што ёсць тут святары, што складаюць дары паводле закону.
Хрыстос жа ўвайшоў не ў святыню, пастаўленую рукамі, якая была падабенствам сапраўднай, але ў самае неба, каб цяпер з’явіцца перад абліччам Бога за нас,
На падабенства таго і нас цяпер збаўляе хрост, не праз абмыццё бруду цела, але праз абяцанне Богу добрага сумлення, праз уваскрэсенне Ісуса Хрыста,