Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ГАБРЭЯЎ 8:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Цяпер, вось, Ён атрымаў лепшае служэнне настолькі, наколькі стаўся Пасярэднікам лепшага запавету, які ўгрунтаваны на лепшых абяцаннях.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

А цяпер Ён атрымаў служэньне тым слаўнейшае, чым лепшага Ён пасярэднік запавету, які ўзаконены на лепшых абяцаньнях.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Але Гэты Першасьвятар атрымаў служэньне тым больш выдатнае, чым лепшага Ён заступнік запавету, які ўгрунтаваны на самых лепшых абяцаньнях.

Глядзіце раздзел



ГАБРЭЯЎ 8:6
13 Крыжаваныя спасылкі  

Будуць яны пытацца пра Сіён, і аблічча сваё — на дарогу да яго: “Хадземце, злучымся з Госпадам запаветам вечным, які ніколі не будзе знішчаны забыццём”.


Падобна і келіх [узяў] па вячэры, кажучы: «Гэты келіх ёсць Новы Запавет у Крыві Маёй, якая за вас праліваецца.


якія ёсць ізраэльцы, маючыя ўсынаўленне, і славу, і запаветы, і ўклад законаў, і служэнне Богу, і абяцанні,


у той час былі без Хрыста, адчужаныя ад супольнасці з Ізраэлем і аддаленыя ад абяцанняў запаветаў, не маючы надзеі і без Бога ў свеце.


Бо адзін Бог, і адзін Пасярэднік між Богам і людзьмі – чалавек Хрыстос Ісус,


у надзеі жыцця вечнага, якое абяцаў спрадвеку Бог, Які не падманвае,


і да Пасярэдніка Новага Запавету, Ісуса, да крыві акраплення, што лепш за кроў Абэля прамаўляе.


Вось чаму Ісус стаў Паручыцелем лепшага запавету.


праз якія падараваў Ён нам дарагія і вялікія абяцанні, каб праз іх сталіся вы ўдзельнікамі Божае прыроды, усцярогшыся псавання ад пажадлівасці, якая ў свеце,