Сорак гадоў надакучала Мне гэтае пакаленне, і сказаў Я: «Яны — народ аблудных сэрцам. І яны не пазналі шляхоў Маіх;
ГАБРЭЯЎ 3:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) На каго ж гневаўся Ён на працягу сарака гадоў? Ці не на тых, што зграшылі, чые косці параскіданы па пустыні? Біблія (пераклад А.Бокуна) На каго ж гневаўся Ён сорак гадоў? Ці не на тых, якія зграшылі, косткі якіх палеглі ў пустыні? Біблія (пераклад В. Сёмухі) На каго ж гневаўся Ён сорак гадоў? Хіба не на тых, што зграшылі, чые косьці засталіся ў пустыні? |
Сорак гадоў надакучала Мне гэтае пакаленне, і сказаў Я: «Яны — народ аблудных сэрцам. І яны не пазналі шляхоў Маіх;
Гавары: гэта кажа Госпад: “І будзе ляжаць труп чалавечы, як гной на полі ды як снапы за жняёю, і няма каму збіраць іх”.
І ўсё ж людзі, якія бачылі веліч Маю і знакі, якія чыніў Я ў Егіпце і ў пустыні, спакушалі Мяне ўжо дзесяць разоў і не слухаліся голасу Майго,
У гэтай пустыні будуць ляжаць трупы вашы! Усе, што палічаны былі ад дваццаці гадоў і вышэй і што наракалі на Мяне,
Хачу вам прыпомніць, хоць вы ўсё ведаеце, што Госпад найперш вызваліў народ з зямлі Егіпецкай, а пасля выгубіў тых, што не верылі;