Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЛІКІ 14:29 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

29 У гэтай пустыні будуць ляжаць трупы вашы! Усе, што палічаны былі ад дваццаці гадоў і вышэй і што наракалі на Мяне,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

29 У гэтай пустыні папада­юць трупы вашыя! Усе палічаныя, якія наракалі на Мяне, ад дваццаці гадоў і вышэй, паводле падліку.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

29 у пустыні гэтай палягуць целы вашыя, і ўсе вы палічаныя, колькі вас лікам, ад дваццаці гадоў і вышэй, якія наракалі на Мяне,

Глядзіце раздзел Копія




ЛІКІ 14:29
13 Крыжаваныя спасылкі  

І поўны лік сыноў Ізраэля, здатных да бою, па сем’ях бацькоў іх, ад дваццаці гадоў і вышэй,


На каго ж гневаўся Ён на працягу сарака гадоў? Ці не на тых, што зграшылі, чые косці параскіданы па пустыні?


між імі не было нікога з тых, каго Майсей і Аарон лічылі ў пустыні Сінай:


Але большасць з іх не ўпадабаў Сабе Бог, таму палеглі яны ў пустыні.


Хачу вам прыпомніць, хоць вы ўсё ведаеце, што Госпад найперш вызваліў народ з зямлі Егіпецкай, а пасля выгубіў тых, што не верылі;


складаў шэсцьсот тры тысячы пяцьсот пяцьдзесят.


Час жа, які мы ішлі з Кадэс-Барнэ да пераправы праз ручай Зарэд, — трыццаць восем гадоў, аж пакуль не загінула ў лагеры ўсё тое пакаленне людзей, здатных да бою, як ім у гэтым пакляўся Госпад,


Сорак гадоў блукалі сыны Ізраэля па пустыні, пакуль не загінулі ўсе ваяры, людзі, якія выйшлі з Егіпта, якія не чулі голасу Госпада і якім Ён прысягнуў, што не пакажа ім зямлю, якою Ён прысягнуў бацькам іх, што дасць ім зямлю, што ацякае малаком і мёдам.


і загубіў дні іх ў марнасці і гады іх у страху.


І аддзялю ад вас парушальнікаў і бязбожнікаў, і выведу іх з зямлі, дзе пражываюць, і ў зямлю Ізраэля не ўвойдуць яны, і даведаецеся вы, што Я — Госпад”.


бо прадказаў ім Госпад, што ўсе яны перамруць у пустыні; і не застанецца з іх у жывых ніводзін, апрача Калеба, сына Ефоны, і Ешуа, сына Нуна.


І ўзняў Ён руку Сваю на іх, каб пакласці іх ніцма ў пустыні


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы