ВЫХАД 6:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, расказаў Майсей усё сынам Ізраэля; але яны не паверылі яму з-за маладушнасці і вельмі цяжкай працы. Біблія (пераклад А.Бокуна) I гаварыў Майсей гэтак да сыноў Ізраіля, але яны ня слухалі Майсея з прычыны маладушнасьці і цяжкай працы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Майсей пераказаў гэта сынам Ізраілевым: але яны не паслухаліся Майсея з маладушнасьці і цяжкасьці працы. |
і да гаркаты даводзілі жыццё іх цяжкімі работамі над глінай і цэглай і праз розную службу, якою прыгняталіся яны ў зямельных справах.
Ці ж не тую самую размову вялі мы з табою ў Егіпце, гаворачы: “Пакінь нас, каб мы служылі егіпцянам”? Бо значна лепей было служыць ім, чым прападаць у пустыні».
А праз доўгі час памёр цар Егіпецкі; а сыны Ізраэля, стогнучыя з-за працы, залямантавалі, і лямант іх ад працы дайшоў да Бога.
і сказалі ім: «Хай бачыць Госпад вас і асудзіць, бо вы зрабілі, каб дух наш быў непрыемны для фараона і паслугачоў яго; і далі яму меч, каб забіваць нас».
І з гары Гор ішлі яны ў напрамку Чырвонага мора, каб абысці зямлю Эдом. І ў дарозе народ страціў цярплівасць.