ВЫХАД 4:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сказаў Майсей: «Прабач, Госпадзе, я не красамоўны ад учора і заўчора, і нават ад [часу], калі гаворыш з рабом Сваім, бо даволі непаваротлівы і марудны язык мой». Біблія (пераклад А.Бокуна) I сказаў Майсей ГОСПАДУ: «О Госпадзе мой, я — чалавек невымоўны і ўчора, і пазаўчора, і цяпер, калі Ты гаворыш да слугі Свайго, бо я [маю] цяжкія вусны і цяжкі язык». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Майсей Госпаду: о, Госпадзе! чалавек я не гаваркі, і такі самы быў і ўчора і заўчора, і калі Ты пачаў гаварыць з рабом Тваім: я цяжка гавару і гаркавы. |
І сказаў Майсей Богу: «Хто я, каб ісці да фараона і вывесці сыноў Ізраэля з Егіпта?»
Адказваючы, сказаў Майсей: «А што, калі не павераць мне і не пачуюць голас мой, але скажуць: “Госпад не з’явіўся табе”»?
Адказаў Майсей перад абліччам Госпада: «Вось, сыны Ізраэля не слухаюць мяне, а як паслухае мяне фараон, калі я не ўмею гаварыць?»
Але Майсей сказаў перад Госпадам: «Вось, я не красамоўны, як будзе слухаць мяне фараон?»
Я вывеў цябе з зямлі Егіпецкай і з дому няволі вызваліў цябе, і паслаў перад табою Майсея, і Аарона, і Мірыям!
І быў Майсей навучаны ўсёй мудрасці егіпецкай, ды быў магутны ў словах і ўчынках сваіх.
бо хоць я не вопытны ў слове, але не ў ведах, і мы ў кожным і ва ўсім адкрыліся вам.