сказаў Давід габаонцам: «Што я павінен вам зрабіць? І чым вас уласкавіць, каб вы дабраславілі спадчыну Госпада?»
ВЫХАД 30:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) багаты хай не дае больш за паўсікля, а ўбогі хай не змяншае нічога, калі складаеце ахвяраванне Госпаду на ачышчэнне душ вашых. Біблія (пераклад А.Бокуна) Багаты ня будзе павялічваць, і бедны ня будзе памяншаць ад паловы сыкля, што маюць даваць як дар ГОСПАДУ дзеля перамольваньня за душы вашыя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) багаты ня больш, і бедны ня менш паўсікля павінны даваць у дар Госпаду, дзеля выкупу душ вашых: |
сказаў Давід габаонцам: «Што я павінен вам зрабіць? І чым вас уласкавіць, каб вы дабраславілі спадчыну Госпада?»
Які не глядзіць на асобы князёў і не зважае на багатага, калі ён судзіцца з бедным? Бо ўсе яны — справа рук Яго.
«Калі будзеш рабіць падлік сыноў Ізраэля па колькасці, кожны няхай складзе выкуп перамольнай ахвяры за жыццё сваё Госпаду; і хай не будзе кары на іх, калі будуць перапісвацца.
І ўзятыя грошы перамольнай ахвяры, што сабраны ад сыноў Ізраэля, дасі на ўжыванне ў палатцы сустрэчы, каб былі памяццю іх перад Госпадам і ўміласціўлялі за душы іх».
Адну бэку, гэта значыць паўсікля паводле памеру сікля святога, даў кожны, хто падпаў пад спіс, пачынаючы ад дваццаці гадоў і вышэй, ад шасцісот трох тысяч пяцісот пяцідзесяці мужчын.
Бо душа цела ў крыві, і даў яе Я вам, каб на ахвярніку ёю ачышчалі вы душы вашыя, бо кроў гэтая ачышчае праз душу.
Дзеля гэтае прычыны прыносім мы ў ахвяру Госпаду ўсе знойдзеныя вырабы з золата: нажныя ўпрыгожванні і бранзалеты, пярсцёнкі і завушніцы, і каралі для ачышчэння душ нашых перад Госпадам».
І вы, гаспадары, тое самае рабіце ім, змяншаючы пагрозы, ведаючы, што іх і ваш Госпад ёсць у небе і што Ён не ўзіраецца на асобу.
Хто чыніць несправядлівасць, атрымае тое, што зрабіў нягодна, бо [ў Бога] няма зважання на асобы.