І пакрыйце яго найчысцейшым золатам знутры і звонку; і зрабі вакол яго залаты вянок,
ВЫХАД 25:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і адальеце да яго чатыры залатыя кольцы, якія ўмацуйце на чатырох ніжніх вуглах каўчэга: два кольцы хай будуць на адным яго баку, і два — на другім. Біблія (пераклад А.Бокуна) I выльеш да яго чатыры колцы залатыя, і прыладзіш [іх] на чатырох кутах яго, два колцы на адным баку яго, і два колцы на другім баку яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і вылі для яго чатыры колцы залатыя і ўмацуй на чатырох ніжніх вуглах яго: два колцы з аднаго боку яго, два з другога боку яго. |
І пакрыйце яго найчысцейшым золатам знутры і звонку; і зрабі вакол яго залаты вянок,
Падрыхтуй чатыры залатыя кольцы і ўмацуй іх на чатырох вуглах для кожнай ножкі таго стала.
А самі дошкі пакрый золатам, і зрабі для іх кольцы з золата, з дапамогай якіх жэрдкі будуць падтрымліваць дошкі, і пакрый іх залатымі пласцінамі.
і прасунь іх у кольцы, хай будуць яны з абодвух бакоў ахвярніка, каб яго пераносіць.
і прасунуў у кольцы, што выступалі з бакоў ахвярніка. Сам жа ахвярнік быў пусты, зроблены з дошак, полы ўнутры, а не суцэльны.