І прыйшоў нейкі чалавек з Баал-Саліса, і прынёс чалавеку Божаму хлеб з пяршыняў: дваццаць хлябоў ячменных ды свежае збожжа ў сваім мяху. І загадаў Элісей: «Дай людзям, і хай яны ядуць».
ВЫХАД 22:29 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не марудзь аддаць лішкі тока твайго і давільні тваёй. І дасі Мне першароднага з сыноў тваіх. Біблія (пераклад А.Бокуна) Не марудзь [з ахвярамі] са шчодрасьці [току] твайго і тоўчні тваёй. Першароднага з сыноў тваіх аддасі Мне. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Не марудзь прыносіць пачаткі з гумна твайго і з чавільні тваёй; аддавай Мне першынца з сыноў тваіх; |
І прыйшоў нейкі чалавек з Баал-Саліса, і прынёс чалавеку Божаму хлеб з пяршыняў: дваццаць хлябоў ячменных ды свежае збожжа ў сваім мяху. І загадаў Элісей: «Дай людзям, і хай яны ядуць».
Калі гэта дайшло да вушэй супольнасці, сыны Ізраэля ахвяравалі шмат пяршыняў збожжа, віна і аліўкавага алею, таксама мёду ды ўсяго, што родзіць зямля, і прынеслі з усяго багатыя дзесяціны.
то аддзялі Госпаду ўсё, што адкрывае ўлонне і што першароднае ў жывёлы тваёй; і што будзеш мець мужчынскага роду — прысвяці Госпаду.
«Пасвяці Мне ўсё першароднае, што адкрывае ўлонне ў сыноў Ізраэля: як сярод людзей, так і сярод жывёлы, бо гэта ўсё Маё».
Выконвай урачыстасць праснакоў: сем дзён будзеш есці праснакі, як Я загадаў табе, у вызначаны час месяца Абіб, калі ты выйшаў з Егіпта. Не з’яўляйся перада Мною з пустымі рукамі.
І ўрачыстасць жніва пяршыняў працы тваёй з таго, што ты пасеяў на полі; таксама ўрачыстасць збораў на зыходзе года, калі збярэш усе свае плады з поля.
Прынось у дом Госпада, Бога твайго, пяршыні пладоў зямлі тваёй. І не вары казляня ў малацэ маці яго.
Усё, што разрывае ўлонне, мужчынскга роду хай будзе Маім; ад усяго статка твайго, як з валоў, так і з авечак, хай Маім будзе.
Першароднага асла выкупі авечкай, а калі не дасі за яго цану, то скруці яму шыю. Першароднага з сыноў сваіх выкупляй і не з’яўляйся перад абліччам Маім з пустымі рукамі.
Бо на святой гары Маёй, на высокай гары Ізраэльскай, — кажа Госпад Бог, — там увесь дом Ізраэля будзе Мне служыць: усе, — кажу, — што на зямлі, на якой будуць Мне спагадныя; і там буду шукаць вашых ахвяр і першых дароў вашых ва ўсіх асвячэннях вашых.
«Калі народзіцца табе цяля, або ягня, або казляня, то будзе яно сем дзён пад вымем маткі сваёй. Пачынаючы ад восьмага дня і далей будзе яно прыемнай ахвярай агнявой для Госпада.
Гора мне, бо сталася ў мяне, як пасля збору ўраджаю, як пасля збору вінаграду! Ані аднае ягады, каб з’есці, ані аднаго спелага плоду, якога прагне душа мая.
Усе пяршыні пладоў, якія родзіць зямля і якія прыносяцца Госпаду, хай пойдуць табе на ўжыванне: кожны, хто чысты ў доме тваім, хай іх спажывае.
Дык шукайце ж перш Валадарства Божага і Яго справядлівасці, а ўсё іншае дадасца вам.
Ды не толькі, але і мы самі, маючы пачатак Духа, і мы ўнутры сябе ўздыхаем, чакаючы ўсынаўлення, адкуплення цела нашага.
Першародных мужчынскага роду, якія родзяцца ў кароў і авечак тваіх, маеш пасвяціць Госпаду, Богу твайму, не карыстайся ў працы першародным валом і не стрыжы першароднага з авечак.
Нарадзіў Ён нас словам праўды з уласнай волі, каб былі мы першакамі Яго стварэнняў.