І, калі Аарон гаварыў да ўсёй грамады сыноў Ізраэля, яны глянулі на пустыню, і вось, слава Госпада з’явілася ім у воблаку.
ВЫХАД 16:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Раніцай убачыце славу Госпада. Бо Ён пачуў нараканні вашыя супраць Госпада. А хто ж мы, што вы наракаеце на нас?» Біблія (пераклад А.Бокуна) А [будзе], раніца, і вы ўбачыце славу ГОСПАДА, бо Ён пачуў нараканьне вашае на ГОСПАДА; а мы, хто мы, што вы наракаеце і наракаеце на нас?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) і раніцай убачыце славу Гасподнюю, бо пачуў Ён нараканьні вашыя на Госпада: а мы што такое, што наракаеце на нас? |
І, калі Аарон гаварыў да ўсёй грамады сыноў Ізраэля, яны глянулі на пустыню, і вось, слава Госпада з’явілася ім у воблаку.
«Чуў Я нараканні сыноў Ізраэля. Скажы ім: “Увечары будзеце есці мяса, а раніцай будзеце насычацца хлебам, і даведаецеся, што Я — Госпад, Бог ваш”».
І сказаў Майсей: «Увечары дасць вам Госпад мяса есці, а раніцай — хлеба ўдосталь, бо чуў Ён нараканні вашыя, якімі наракалі вы супраць Яго. Бо хто такія мы? Не на нас наракалі вы, але на Госпада!»
і ўбачылі яны Бога Ізраэля, а пад Яго нагамі нешта, падобнае на твор з сапфіравага каменя і падобнае на самое неба, калі яно яснае.
і заставалася слава Госпада на Сінаі, ахінаючы яе воблакам шэсць дзён; у сёмы ж дзень паклікаў Майсея з сярэдзіны воблака.
І воблака накрыла скінію разам з палаткай сустрэчы, і слава Госпада напоўніла скінію.
Хай квітнее і скача, поўная радасці і хвалы. Слава Лібана ёй дадзена, гожасць Кармэля і Сарона; яны ўбачаць славу Госпада, велічнасць Бога нашага.
І аб’явіцца ласка Госпада, ды таксама ўбачыць кожнае цела, што сказалі вусны Госпада».
І калі ўся грамада залямантавала і хацела іх укаменаваць, над палаткай сустрэчы з’явілася слава Госпада перад усімі сынамі Ізраэля,
«Дакуль гэтая грамада найгоршая будзе наракаць на Мяне? Чуў Я нараканні сыноў Ізраэля.
і ўвесь твой сход паўстаў супраць Госпада? Кім жа ёсць Аарон, каб вы наракалі на яго?»
І калі сабралася супольнасць супраць Майсея і Аарона, яны накіраваліся да палаткі сустрэчы; у той час воблака ахутала палатку і з’явілася слава Госпада.
Каго з іх Я выберу, хай кій таго закрасуе, і спыню нараканні сыноў Ізраэля, якімі яны наракаюць на вас».
Пачуўшы гэта, Ісус сказаў: «Хвароба гэта не на смерць, але на хвалу Божую, каб праз яе быў праслаўлены Сын Божы».