ВЫХАД 12:30 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўстаў ноччу фараон, і ўсе паслугачы яго, і ўвесь Егіпет, і падняўся вялікі лямант у Егіпце, бо не было дома, у якім не было б нябожчыка. Біблія (пераклад А.Бокуна) I ўстаў фараон уначы, сам і ўсе слугі ягоныя, і ўвесь Эгіпет; і сталася вялікае галашэньне ў Эгіпце, бо не было дому, у якім не было б памерлага. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўстаў фараон уначы сам і ўсе рабы ягоныя і ўвесь Егіпет; і пачаўся вялікі енк у зямлі Егіпецкай, бо ня было дома, дзе ня было б мёртвага. |
І ён адказаў ім: «Так, хай будзе Госпад з вамі! Як жа я магу адпусціць вас з дзецьмі вашымі? Глядзіце, якія ліхія намеры вашы.
І ва ўсёй зямлі Егіпецкай будзе вялікі лямант, якога не было раней і не будзе пазней.
Хто вуха сваё затыкае на лямант беднага, той і сам будзе лямантаваць, але не будзе выслуханы.
Таму, хто не аказаў міласэрнасці, будзе суд без міласэрнасці, бо міласэрнасць вышэй за суд.
Апанаваў бо страх смерці ўвесь горад, і занадта цяжкая стала рука Божая. Таксама людзі, якія не паўміралі, былі пакрытыя нарывамі, і лямант у горадзе падымаўся ў неба.