Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ВЫХАД 10:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

10 І ён адказаў ім: «Так, хай будзе Госпад з вамі! Як жа я магу адпусціць вас з дзецьмі вашымі? Глядзіце, якія ліхія намеры вашы.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

10 I сказаў ім [фараон]: «Няхай так будзе ГОСПАД з вамі! Як я адпушчу вас і дзяцей вашых? Глядзіце, бо ліхое [маеце] перад абліччам сваім.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

10 Сказаў ім: хай будзе так, Гасподзь з вамі! я гатовы адпусьціць вас: але навошта зь дзецьмі? бо ліха перад вамі!

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 10:10
7 Крыжаваныя спасылкі  

Дык хай не падманвае вас Эзэкія, і пустымі абяцаннямі хай не ашуквае, і не верце яму. Бо калі ніякі Бог ніякага народа або царства не змог вырваць свой народ з маёй рукі і з рукі маіх папярэднікаў, тым больш ваш Бог не зможа вырваць вас з маёй рукі».


А Госпад ішоў перад імі днём у воблачным слупе, каб паказваць дарогу, а ноччу ў слупе агню, каб свяціць ім, каб быў правадыр у дарозе ў любы час.


Хто ж ёсць такі, што сказаў — і сталася? Ці ж Госпад не загадаў?


Майсей сказаў: «Пойдзем мы з дзецьмі нашымі, і старымі, з сынамі і дочкамі, з авечкамі і валамі; бо для нас гэта — урачыстасць Госпада».


Так не будзе, але хай ідуць толькі мужчыны, і ўчыняйце ахвярапрынашэнне Госпаду; бо аб гэтым вы і самі папрасілі». І зараз жа выгналі іх з вачэй фараона.


І паклікаў фараон Майсея і Аарона, і сказаў ім: «Ідзіце і ўчыніце ахвярапрынашэнне Госпаду; авечкі толькі вашы і жывёла хай застануцца, а дзеці вашы хай ідуць разам з вамі».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы