І павярнуў Бог іх сэрца, каб у нянавісці мелі народ Яго і каб хітрасць чынілі супраць слуг Яго.
ВЫХАД 1:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Між тым узняўся над Егіптам новы цар, які не ведаў Язэпа, Біблія (пераклад А.Бокуна) I паўстаў новы валадар у Эгіпце, які ня ведаў Язэпа. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паўстаў у Егіпце новы цар, які ня ведаў Язэпа, |
І павярнуў Бог іх сэрца, каб у нянавісці мелі народ Яго і каб хітрасць чынілі супраць слуг Яго.
Ідзі і збяры старэйшын Ізраэля, і скажы ім: “Госпад, Бог бацькоў вашых, з’явіўся мне, Бог Абрагама, Бог Ізаака і Бог Якуба, гаворачы тым, якіх наведаў: “Я наведаў вас і ўбачыў усё, што адбылося з вамі ў Егіпце”;
Сказаў яму Госпад: «Убачыў Я смутак народа Майго ў Егіпце і пачуў лямант яго ад бязлітаснасці наглядчыкаў яго.
Вось, крык сыноў Ізраэля дайшоў да Мяне, і ўбачыў Я смутак іх, як прыгнятаюцца яны егіпцянамі;
Але знайшоўся ў ім чалавек бедны і мудры, і вызваліў горад мудрасцю сваёю; і ніхто потым не прыпомніў гэтага беднага чалавека.
Ён подступам пачаў прыгнятаць народ наш і прымушаў бацькоў нашых выкідваць немаўлят сваіх, каб не заставаліся жывымі.
і ўсё тое пакаленне адышло да бацькоў сваіх, і паўстала іншае пакаленне па іх, якое не ведала Госпада і таго, што Ён зрабіў для Ізраэля.