Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ДРУГІ ЗАКОН 26:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

6 І прыгняталі нас егіпцяне і пераследавалі нас, накладаючы найцяжэйшыя работы.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

6 І прыгняталі нас Эгіпцяне, і перасьледавалі нас, і накладалі на нас цяжкія працы.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

6 але Егіпцяне блага абыходзіліся з намі і ўціскалі нас і накладвалі на нас цяжкую працу;

Глядзіце раздзел Копія




ДРУГІ ЗАКОН 26:6
11 Крыжаваныя спасылкі  

Такім чынам, для іх паставіў ён наглядчыкаў работ, каб вынішчалі іх цяжарам; і пабудавалі яны для фараона гарады, каб захоўваць прыпасы, — Пітом і Рамэсас.


і да гаркаты даводзілі жыццё іх цяжкімі работамі над глінай і цэглай і праз розную службу, якою прыгняталіся яны ў зямельных справах.


загадваючы ім: «Калі будзеце прымаць роды ў гебраяк і надыдзе час нараджэння, то глядзіце: калі будзе [дзіця] мужчынскага роду — забівайце яго; калі будзе жаночага роду — захоўвайце».


А фараон загадаў усяму свайму народу, кажучы: «Калі што народзіцца мужчынскага роду — кідайце ў раку, калі што жаночага — захоўвайце».


Між тым узняўся над Егіптам новы цар, які не ведаў Язэпа,


І бачылі кіраўнікі сыноў Ізраэля, што апынуліся ў бядзе, таму што было сказана ім: «Не змяншайце ніколькі ад штодзённага вырабу цэглы»,


Бо з таго часу, калі я ўвайшоў да фараона, каб гаварыць імем Тваім, ён стаў чыніць шкоду народу Твайму, і не вызваліў Ты іх».


Хай будуць прыгнечаны яны працаю і хай выконваюць яе, каб не адпачываць з ілжывымі словамі».


калі перабраліся бацькі нашы ў Егіпет і мы пражылі там шмат часу, і як егіпцяне вынішчалі нас і бацькоў нашых,


Дык мы ўсклікалі да Госпада, Бога бацькоў нашых. І Ён выслухаў нас, і глянуў на ўпакарэнне наша, і работу, і прыцясненне.


А вас выбраў Госпад і вывеў вас з жалезнай печы егіпецкай, каб мець народ спадчынны, як гэта ёсць сёння.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы