ВЫСЛОЎІ 9:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Кажы мудраму — і ён стане мудрэйшы, вучы справядлівага — і ён павялічыць веды. Біблія (пераклад А.Бокуна) Настаўляй мудрага, і ён стане мудрэйшы; вучы праведнага, і ён павялічыць веды. Біблія (пераклад В. Сёмухі) дай настаўленьне мудраму, і ён яшчэ больш умудрыцца; навучы праўдалюбца, і ён памножыць веды. |
Пазнавайма, парупімся пазнаць Госпада. Быццам зараніца, прыгатаваны прыход Яго, і прыйдзе Ён, як дождж своечасовы да нас, як дождж позні, што абвадняе зямлю».
Дык узрастайце ў ласцы і пазнанні Госпада нашага і Збаўцы Ісуса Хрыста. Яму хвала і цяпер, і ў дзень вечнасці. Амін.
Пра гэта напісаў я вам, якія верыце ў імя Сына Божага, каб вы ведалі, што маеце жыццё вечнае, і каб верылі ў імя Сына Божага.