ВЫСЛОЎІ 31:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) ДЗАЙН. Аглядае яна зямлю — і купляе яе, з плода сваіх рук высаджвае яна вінаграднік. Біблія (пераклад А.Бокуна) Падумае яна пра поле, і купляе яго, з плоду рук сваіх закладае вінаграднік. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Падумае пра поле, і купляе яго; ад плёну рук сваіх садзіць вінаграднік. |
Вось жа, перада мною вінаграднік мой; тысячу табе, Саламон, а дзвесце тым, якія вартуюць плады яго».
Падобнае Валадарства Нябеснае да скарба, схаванага ў зямлі, які ўтойвае чалавек, што знайшоў яго, і ў радасці ад гэтага ідзе і прадае ўсё, што мае, і купляе тую зямлю.
Калі яна прыбыла, то пераканала мужа свайго, каб той прасіў поля ў бацькі яе; і злезла яна з асла, а Калеб у яе спытаўся: «Чаго ты хочаш?»