ВЫСЛОЎІ 29:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Людзі небяспечныя горад раз’ядноўваюць, а мудрыя — утаймоўваюць абурэнне. Біблія (пераклад А.Бокуна) Блюзьнеры ўзбураюць горад, а мудрыя ўтаймоўваюць гнеў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Людзі разбэшчаныя бунтуюць горад, а мудрыя суцішаюць мяцеж. |
Мудры чалавек, калі паспрачаецца ў судзе з бязглуздым, — хай гневаецца ён, хай смяецца, — не знойдзе супакою.
І сказаў Госпад мне: «Калі б нават Майсей і Самуэль сталі перада Мною, душа Мая не з гэтым народам! Выгані іх ад аблічча Майго, няхай ідуць прэч!
І шукаў Я паміж іх чалавека, які паставіў бы мур і стаў бы ў праломе перада Мною, каб бараніць гэтую зямлю і перашкодзіць Мне ў знішчэнні яе, але не знайшоў такога.
«Пінхас, сын Элеязэра, сына Аарона святара, адвярнуў гнеў Мой ад сыноў Ізраэля, бо загарэўся Маёю руплівасцю сярод іх, каб не Я Сам знішчыў сыноў Ізраэля ў руплівасці Маёй.