«Ці ж не такім чынам грашыў Саламон, цар Ізраэля? І, канешне, многія народы не мелі такога цара, як ён, і ён быў даспадобы Богу свайму, і паставіў яго Бог царом над усім Ізраэлем; і, такім чынам, яго звялі да граху чужыя жанчыны.
ВЫСЛОЎІ 22:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Глыбокая яма — вусны жонкі чужой; на каго загневаецца Госпад, той упадзе ў іх. Біблія (пераклад А.Бокуна) Вусны чужаніцы — глыбокая яма; на каго загневаўся ГОСПАД, той уваліцца туды. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Глыбокая прорва - вусны распусьніц; на каго ўгневаецца Гасподзь, той упадзе туды. |
«Ці ж не такім чынам грашыў Саламон, цар Ізраэля? І, канешне, многія народы не мелі такога цара, як ён, і ён быў даспадобы Богу свайму, і паставіў яго Бог царом над усім Ізраэлем; і, такім чынам, яго звялі да граху чужыя жанчыны.
І выявіў я, што гарчэйшая за смерць жанчына, яна — пастка паляўнічых, і сіло — сэрца яе, путы — рукі яе. Той, хто падабаецца Богу, пазбегне яе; той жа, хто грэшнік, будзе зняволены ёю.