Дзеля таго скажы ім: гэта кажа Госпад Бог: “Вы ясце з крывёй, і падымаеце вочы свае на сваіх ідалаў, і праліваеце кроў, і вы хацелі б валодаць зямлёю ў спадчыну?
БЫЦЦЁ 9:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) за выключэннем таго, што ёсць целам з душою, якая ў крыві, — не ежце. Біблія (пераклад А.Бокуна) Толькі цела з душою ягонай, з крывёю яго, ня ешце. Біблія (пераклад В. Сёмухі) толькі плоці з душою яе, з крывёю яе, ня ежце: |
Дзеля таго скажы ім: гэта кажа Госпад Бог: “Вы ясце з крывёй, і падымаеце вочы свае на сваіх ідалаў, і праліваеце кроў, і вы хацелі б валодаць зямлёю ў спадчыну?
Гэта пастанова вечная для пакаленняў і для ўсіх паселішчаў вашых: ані тлушчу, ані крыві зусім не ежце”».
але напісаць ім, каб сцерагліся апаганьвання ад балванаў, распусты, і задаўленага, і крыві.
Дык мы, сабраўшыся разам, вырашылі паслаць да вас выбраных людзей разам з дарагімі нам Барнабам і Паўлам,
устрымлівацца ад ахвяр для ідалаў, ад крыві, ад таго, што задушана, ды ад распусты. Добра вы зробіце, калі ад гэтых рэчаў паўстрымаецеся. Бывайце здаровы».
Аднаго толькі высцерагайся, каб не спажываць крыві; бо кроў ёсць душа іх, і таму не павінен ты есці душу разам з мясам.
Падліны, якой бы яна ні была, не будзеце есці. Дай яе чужынцу, які здарыцца ў тваёй мясцовасці, або прадай чужынцу: бо ты — народ святы для Госпада, Бога твайго. Не вары казляня ў малацэ маці яго.
Бо любое стварэнне Бога добрае, і нічога не трэба адкідаць, што з падзякаю прымаецца;
І кінуўся народ на здабычу, і набраў авечак, валоў і цялят, і рэзалі іх на зямлі, і елі разам з крывёю.