Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 9:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

5 Бо спытаю за кроў душ вашых з усіх жывёл; і з [кожнага] чалавека, і з [кожнага] брата яго спытаю за душу чалавека.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

5 І толькі кроў вашу душаў вашых Я буду шукаць; з рукі ўсякага зьвера буду шукаць яе; i з рукі чалавека, з рукі кожнага брата ягонага буду шукаць душу чалавека.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

5 Я спаганю і вашу кроў, у якой жыцьцё ваша, спаганю яе з усякай жывёлы, спаганю таксама душу чалавека з рукі чалавека, з рукі брата ягонага;

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 9:5
26 Крыжаваныя спасылкі  

Калі хто ўдарыць чалавека і той памрэ, хай ён будзе пакараны смерцю.


ДЗАЙН. Спявайце псальмы Госпаду, Які жыве на Сіёне, абвяшчайце пра дзейнасць Яго між паганаў.


аж спадзе на вас уся кроў справядлівых, што разліта па зямлі, ад крыві справядлівага Абэля аж да крыві Захарыі, сына Барахіі, якога вы забілі між святыняй і ахвярнікам.


Не будзь паклёпнікам і плеткаром у сваім народзе. Не цікуй на кроў блізкага свайго. Я — Госпад!


Ён з адной крыві ўчыніў увесь род чалавечы, каб пражываў на ўсім абліччы зямлі, вызначаючы пэўны час і межы іх пражывання,


А Рубэн гаворыць: «Ці не казаў я вам: “Не грашыце супраць хлопца?” І не паслухалі мяне. Кроў яго спаганяецца».


Так Бог аддаў яму за зло, якое зрабіў Абімэлех бацьку свайму, забіўшы семдзесят братоў сваіх.


тым больш цяпер, калі ліхія людзі забілі нявіннага чалавека ў доме яго на яго ложку, няўжо не павінен я спагнаць за кроў яго з рук вашых і знішчыць вас з зямлі?»


І цар Ёас забыўся пра міласэрнасць, якую аказаў бацька яго Ёяда яму, але забіў сына яго. Ён, паміраючы, казаў: «Хай бачыць Госпад і аддасць!»


Хто ўдарыць і заб’е чалавека, будзе пакараны смерцю.


Хто заб’е жывёлу, аддасць іншую; хто заб’е чалавека, будзе пакараны смерцю.


Калі ж хто ўдарыць каго жалезам, што той памрэ, тады той, хто ўдарыў, — забойца, і сам павінен памерці.


Калі хто каго каменем ударыў, якім можна забіць, і ўдараны памер, падобна хай будзе пакараны.


Калі хто каго паленам так ударыў, што той памер, — ён забойца; і сам ён хай будзе пакараны смерцю.


або калі хто ў злосці ўдарыў кулаком так, што той памер, тады той, хто ўдарыў, — забойца; і мсціўца за кроў можа яго забіць адразу ж, як сустрэне.


Калі аднак хтосьці з нянавісці да свайго блізкага цікаваў на яго жыццё, паўстаў супраць яго, забіў яго, і той памёр, і ўцячэ ён у адзін з вышэй названых гарадоў,


то старэйшыны гэтага горада пашлюць па яго, забяруць яго з месца сховішча і аддадуць у рукі мсціўцы за кроў, і ён памрэ.


Дык дзейнічай паводле мудрасці сваёй, і не адпусці сівізны яго ў апраметную ў супакоі.


А Аталія, маці Ахазіі, даведалася, што сын яе памёр, устала яна і забіла ўсіх царскіх нашчадкаў.


І тады паслугачы яго змовіліся супраць яго, і забілі яго ў яго палацы.


Затым народ зямлі, выразаўшы ўсіх, хто змовіўся супраць цара Амона, на яго месца паставіў царом сына яго Осію.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы