БЫЦЦЁ 43:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Па спажыцці харчоў, якія прывезлі з Егіпта, Якуб сказаў сваім сынам: «Вярніцеся і купіце для нас крыху харчоў». Біблія (пераклад А.Бокуна) I сталася, што яны скончылі есьці збожжа, якое прывезьлі з Эгіпту, і сказаў ім бацька іхні: «Вярніцеся, купіце нам трохі харчаваньня». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І калі яны зьелі хлеб, прывезены зь Егіпта, тады бацька іхні сказаў ім: ідзеце зноў, купеце нам крыху ежы. |
Адказаў Юда: «Заявіў нам чалавек той пад прысягаю: “Не ўбачыце аблічча майго, калі не прывядзеце з сабой наймалодшага брата вашага”.
ДЗАЙН. Аглядае яна зямлю — і купляе яе, з плода сваіх рук высаджвае яна вінаграднік.
Калі ж хто не апякуецца над сваімі, тым больш хатнімі, той выракся веры і горшы за нявернага.