Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 43:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

20 і сказалі: «Просім, гаспадару, паслухай нас. Ужо мы прыходзілі, каб купіць харчоў,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

20 і сказалі: «Паслухай, пане мой! Прыходзячы, прыходзілі мы [сюды] ўперад купіць харчаваньне.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

20 і сказалі: паслухай, спадару наш, мы прыходзілі ўжо раней купляць ежу,

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 43:20
9 Крыжаваныя спасылкі  

Яны адказалі: «Не, гаспадару, гэта — паслугачы твае, прыбылі, каб купіць харчоў.


Калі адзін з іх адкрыў мех свой, каб пакарміць асла ў заездзе, убачыў грошы наверсе ў мяху,


І дзесяць братоў Язэпа выбраліся, каб купіць збожжа ў Егіпце,


Па гэтай размове, калі высыпалі яны збожжа, кожны знайшоў наверсе меха капшук з грашамі. І ўсе разам надта спалохаліся.


Дзеля таго ў самых дзвярах падышлі яны да аканома дому


І, купіўшы іх, калі прыбылі ў заезд, то адкрылі мяхі свае і знайшлі наверсе мяхоў грошы, якія цяпер у той самай вазе прывезлі назад.


Адказаў Юда: «Заявіў нам чалавек той пад прысягаю: “Не ўбачыце аблічча майго, калі не прывядзеце з сабой наймалодшага брата вашага”.


А яны адказалі: «Распытваў нас чалавек той пра радню нашую па парадку: ці жывы бацька, ці ёсць у нас брат, — і мы адказвалі яму паслядоўна паводле таго, пра што пытаўся. Ці ж маглі здагадацца, што скажа: “Прывядзіце брата вашага з сабой”?»


І адна з іх кажа: «О гаспадару мой, я і гэтая жанчына жылі ў адным доме, і пры ёй у доме гэтым я нарадзіла;


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы