БЫЦЦЁ 41:39 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў ён Язэпу: «Калі табе Бог аб’явіў усё, што ты сказаў, то ці змагу знайсці мудрэйшага, падобнага да цябе? Біблія (пераклад А.Бокуна) I сказаў фараон Язэпу: «Пасьля таго, як Бог паведаміў табе ўсё гэта, няма нікога такога кемлівага і мудрага, як ты. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў фараон Язэпу: як бо Бог адкрыў табе ўсё гэта, дык няма такога разумнага, як ты; |
Дык хай цяпер прадбачыць валадар разумнага і мудрага чалавека і паставіць яго над зямлёй Егіпецкай.
А ты, Эздра, паводле мудрасці Бога твайго, якую маеш, пастаў кіраўнікоў і суддзяў, каб судзілі ўвесь народ за Ракою, гэта значыць, тых, што ведаюць закон Бога твайго; але і тых, хто недасведчаны, старанна вучыце.
Якія ж неразумныя князі танейскія! Мудрыя дараднікі фараона далі раду дурную, як жа скажаце фараону: “Я — сын мудрацоў, сын даўніх цароў?”»
Пытанне бо, якое ты, цар, ставіш, — цяжкае, і ніхто не зможа на яго адказаць цару, акрамя багоў, якія не прабываюць паміж людзей».
Потым узвысіў цар Даніэля і даў яму многа багатых дароў ды зрабіў яго кіраўніком намеснікаў над усімі правінцыямі бабілонскімі і кіраўніком над усімі мудрацамі Бабілона.