БЫЦЦЁ 41:40 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)40 Ты будзеш над маім домам, і загаду вуснаў тваіх паслухаецца ўвесь мой народ. Адно толькі: дастойнасцю царскай буду перавышаць цябе». Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)40 Ты будзеш над домам маім, і вуснаў тваіх будзе слухацца ўвесь народ мой; толькі пасадам я буду перавышаць цябе». Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)40 ты будзеш над домам маім, і твайго слова трымацца будзе ўвесь народ мой; толькі тронам я буду большы за цябе. Глядзіце раздзел |
І ўзяў Самуэль пасудзіну з алеем, і выліў на яго галаву, і, пацалаваўшы яго, сказаў: «Вось, памазаў цябе Госпад на кіраўніка над народам Сваім, над Ізраэлем. І ты будзеш кіраваць народам Госпадавым, і ты вызваліш яго з рук ворагаў яго, якія яго абкружаюць. І гэта табе знак, бо памазаў цябе Бог на кіраўніка над спадчынай Яго: