І селі яны, каб з’есці хлеба, а калі паднялі вочы, убачылі падарожнікаў ізмаэліцкіх, што ехалі з Галаада, і іх вярблюдаў, якія неслі жывіцу, трагакант, масціку і ладан у Егіпет.
БЫЦЦЁ 39:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Язэп быў завезены ў Егіпет. І купіў яго Патыфар, урадовец фараона, начальнік варты, егіпцянін, з рук ізмаэльцаў, якімі быў ён прыведзены. Біблія (пераклад А.Бокуна) А Язэп быў заведзены ў Эгіпет, і купіў яго Патыфар, урадовец фараона, начальнік варты, Эгіпцянін, з рук Ізмаэльцаў, якія завялі яго туды. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А Язэпа зьвялі ў Егіпет. І купіў яго з рук Ізмаільцянаў, якія прывялі яго туды, Егіпцянін Патыфар, царадворац фараонаў, начальнік целаахоўцаў. |
І селі яны, каб з’есці хлеба, а калі паднялі вочы, убачылі падарожнікаў ізмаэліцкіх, што ехалі з Галаада, і іх вярблюдаў, якія неслі жывіцу, трагакант, масціку і ладан у Егіпет.
І калі купцы мадыянскія ішлі паўз іх, яны выцягнулі Язэпа са студні і прадалі яго ізмаэльцам за дваццаць срэбранікаў, а тыя павялі яго ў Егіпет.
адправіў іх пад варту ў дом начальніка целаахоўнікаў, ў вязніцу, дзе ўвязнены быў Язэп.
Ён жа сказаў ім ласкава: «Падыдзіце да мяне!» І, калі падышлі блізка, сказаў: «Я — Язэп, брат ваш, якога прадалі вы ў Егіпет.