Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 39:1 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

1 А Язэпа зьвялі ў Егіпет. І купіў яго з рук Ізмаільцянаў, якія прывялі яго туды, Егіпцянін Патыфар, царадворац фараонаў, начальнік целаахоўцаў.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

1 А Язэп быў заведзены ў Эгіпет, і купіў яго Патыфар, урадовец фараона, начальнік варты, Эгіпцянін, з рук Ізмаэльцаў, якія завялі яго туды.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 А Язэп быў завезены ў Егіпет. І купіў яго Патыфар, урадовец фараона, начальнік варты, егіпцянін, з рук ізмаэльцаў, якімі быў ён прыведзены.

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 39:1
7 Крыжаваныя спасылкі  

І селі яны есьці хлеб, і паглядзеўшы ўбачылі, вось, ідзе з Галаада караван Ізмаільцянаў, і вярблюды іхнія нясуць стыраксу, бальзам і ладан: ідуць яны завезьці гэта ў Егіпет.


і, калі праходзілі купцы Мадыямскія, выцягнулі Язэпа з рова і прадалі Язэпа Ізмаільцянам за дваццаць срэбранікаў; а яны завялі Язэпа ў Егіпет.


А Мадыяніцяне прадалі яго ў Егіпет Патыфару, царадворцу фараонаваму, начальніку целаахоўцаў.


і аддаў іх пад варту ў дом да начальніка целаахоўцаў, у цямніцу, у тое месца, дзе ўвязьнены быў Язэп.


І сказаў Язэп братам сваім: падыдзеце да мяне. Яны падышлі. Ён сказаў: я - Язэп, брат ваш, якога вы прадалі ў Егіпет;


Раскалолася зямля, і паглынула Датана, і накрыла Ааронавую зборню.


Патрыярхі з зайздрасьці прадалі Язэпа ў Егіпет; але Бог быў зь ім,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы