І прыйшоў Бог да Абімэлеха ноччу ўва сне і кажа яму: «Вось, ты памрэш з-за жанчыны, якую ўзяў, бо яна мае мужа».
БЫЦЦЁ 37:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А потым убачыў ён яшчэ іншы сон і, распавядаючы яго, так сказаў братам сваім: «Снілася мне, быццам сонца, і месяц, і адзінаццаць зорак кланяліся мне». Біблія (пераклад А.Бокуна) I сьніў ён яшчэ другі сон, і расказаў яго братам сваім, і сказаў: «Вось, я сьніў яшчэ сон. І вось, сонца, і месяц, і адзінаццаць зорак кланяліся мне». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І бачыў ён яшчэ іншы сон і расказаў яго братам сваім, кажучы: вось, я бачыў яшчэ сон: вось, сонца і месяц і адзінаццаць зорак пакланяюцца мне. |
І прыйшоў Бог да Абімэлеха ноччу ўва сне і кажа яму: «Вось, ты памрэш з-за жанчыны, якую ўзяў, бо яна мае мужа».
А калі гэта расказваў свайму бацьку і братам, бацька яго пасварыўся на яго і сказаў: «Што можа значыць гэты сон, які ты ўбачыў? Ці ж я і маці твая, і браты твае будзем кланяцца табе аж да зямлі?»
снілася мне, што мы вязалі снапы на полі, і быццам бы сноп мой падняўся і стаў, а вашыя снапы акружылі мой сноп і пакланіліся яму».
І сказалі яму браты: «Няўжо ты будзеш нашым царом? І няўжо будзеш валадарыць над намі, і будзем у тваёй уладзе?» І яшчэ горш яго зненавідзелі з прычыны яго сноў і слоў.
А калі ты бачыў другі раз сон, які датычыўся той самай справы, гэта ёсць моцным доказам, што тое, што Бог сказаў, у хуткім часе Богам будзе споўнена.
І Язэп быў правіцелем у зямлі Егіпецкай, і за яго згодай прадавалася збожжа народам. І калі прыбылі браты Язэпа і пакланіліся яму нізка да зямлі,
І калі ў дом свой увайшоў Язэп, прынеслі яму дары, трымаючы ў руках сваіх, і пакланіліся яму да зямлі.
Яны адказалі: «Здаровы паслугач твой, бацька наш, яшчэ жыве». І яны ўкленчылі, і пакланіліся яму.
І Юда з братамі ўвайшоў да Язэпа — а ён быў яшчэ дома, — і ўсе разам укленчылі перад ім.
Спяшайцеся і ідзіце да бацькі майго, і скажыце яму: “Гэта загадвае сын твой Язэп: “Бог учыніў мяне гаспадаром усёй зямлі Егіпецкай. Прыходзь да мяне, не марудзь.
І прыйшлі яны ў зямлю Гашэн. Язэп, запрэгшы сваю калясніцу, выехаў насустрач бацьку свайму ў Гашэн; і, убачыўшы яго, кінуўся яму на шыю, і, абняўшы, доўга плакаў.
і ўзрос у славе аж да магуцця нябеснага, і выкінуў ад магуцця і ад зорак, і стаптаў іх,
сказаў Ён ім: «Слухайце словы Мае! Калі хто паміж вас будзе прарок Госпадаў, Я з’яўлюся яму ў з’яве, або ў снах буду гаварыць з ім.
каб вам быць без заганы і чыстымі, дзецьмі Божымі без віны паміж народа сапсаванага і крывадушнага, пасярод якога свеціце, як светачы ў свеце,