І вось, з’явіўся Госпад Абраму і сказаў яму: «Гэтую зямлю Я дам нашчадкам тваім». Дык ён пабудаваў там ахвярнік Госпаду, Які з’явіўся яму.
БЫЦЦЁ 35:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І другі раз з’явіўся Бог Якубу, калі ён вярнуўся з Падан-Арама, і дабраславіў яго, Біблія (пераклад А.Бокуна) I зьявіўся Бог Якубу ізноў пасьля прыходу ягонага з Падан-Араму, і дабраславіў яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зьявіўся Бог Якаву пасьля вяртаньня яго зь Месапатаміі, і дабраславіў яго, |
І вось, з’явіўся Госпад Абраму і сказаў яму: «Гэтую зямлю Я дам нашчадкам тваім». Дык ён пабудаваў там ахвярнік Госпаду, Які з’явіўся яму.
А калі Абрам меў дзевяноста дзевяць гадоў, з’явіўся яму Госпад і сказаў яму: «Я — Бог Усемагутны. Хадзі перада Мной і будзь беззаганны.
І з’явіўся Госпад Абрагаму паблізу дубровы Мамрэ, калі ён сядзеў ля ўваходу ў палатку ў самую спякоту дня.
Ізаак, калі меў сорак гадоў, узяў сабе жонку Рэбэку, дачку Бэтуэля, арамейца з Падан-Арама, сястру Лабана арамейца.
І з’явіўся яму Госпад, і кажа: «Не ідзі ў Егіпет, але жыві ў той зямлі, якую Я пакажу табе,
І Госпада, Які абапіраўся на лесвіцу і гаварыў яму: «Я — Госпад, Бог Абрагама, бацькі твайго, і Бог Ізаака. Зямлю, на якой спіш, Я дам табе і нашчадкам тваім.
І сказаў Госпад Якубу: «Вяртайся ў зямлю бацькоў сваіх і да радні сваёй, а Я буду з табой».
І сказаў Бог Якубу: «Устань і ідзі ў Бэтэль, і там жыві. І зрабі ахвярнік Богу, Які з’явіўся табе, калі ўцякаў ты ад Эзава, брата твайго».
Госпад аб’явіўся мне здалёк: «Я ўзлюбіў цябе любоўю вечнаю, дзеля таго прыгарнуў цябе з міласэрнасцю.
Змагаючыся з анёлам, перамог яго, плакаў і маліў яго. Спаткаў яго ў Бэтэлі і там гаварыў з намі
Ён жа гаворыць: «Мужы браты і бацькі, паслухайце! Бог славы аб’явіўся бацьку нашаму Абрагаму, калі ён яшчэ быў у Месапатаміі, перад тым як абжыўся ў Харане.