БЫЦЦЁ 3:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ён кажа: «Пачуў голас Твой у раі і спалохаўся, таму што голы я, і схаваўся». Біблія (пераклад А.Бокуна) І той сказаў: «Голас Твой я пачуў у садзе і спалохаўся, бо я — голы, і схаваўся». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён сказаў: голас твой я пачуў у раі, і спалохаўся, бо я голы, і схаваўся. |
І сказаў яму: «Хто ж табе паказаў, што ты голы, хіба што з дрэва, з якога Я забараніў табе есці, ты ўсё ж такі еў?»
І адкрыліся вочы ў абодвух. І калі пазналі, што яны голыя, дык сплялі лісты фігавыя і зрабілі сабе перапаяскі.
А ўвесь народ назіраў за шумам, і за ззяннем, і за гукам трубы, і за гарою, што дымілася; і, спалоханыя і ахопленыя трымценнем, паўсталі яны паводдаль,
кажучы Майсею: «Ты гавары нам, і мы будзем слухаць; хай не гаворыць з намі Бог, каб мы не памерлі».
І сказаў: «Я — Бог бацькі твайго, Бог Абрагама, Бог Ізаака і Бог Якуба». Схаваў Майсей твар свой, бо не адважваўся глядзець на Бога.
Такім чынам, убачыў Майсей народ, што быў неакілзаны; бо Аарон адпусціў яму кілзы на смех ворагам яго.
Грэшнікі на Сіёне спалохаліся, ахапіў жах бязбожнікаў. Хто з вас зможа вытрываць пры пажыраючым агні? Хто з вас вытрымае ў вечным полымі?
Адкрыецца галізна твая, і ўбачаць няславу тваю. Учыню Я помсту, нікога не пашкадую, —
Каго, хвалюючыся, баішся, што Мяне пачала падманваць ды забылася пра Мяне? Не помніш пра Мяне ў сэрцы сваім? Няўжо таму, што Я маўчу ад даўнейшага часу, ты Мяне не баішся?
Цяпер жа нашто нам паміраць? Бо праглыне нас гэты вялікі агонь; калі мы яшчэ пачуем голас Госпада, Бога нашага, паўміраем.
Вось, іду як злодзей. Шчасны той, хто чувае і сцеражэ адзежу сваю, каб не хадзіць голым і каб не паказаць сораму свайго.