БЫЦЦЁ 27:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ён пайшоў, і прынёс, і аддаў маці. І прыгатавала яна ежу, якую, як ведала, хацеў бацька яго, Біблія (пераклад А.Бокуна) І ён пайшоў, і ўзяў, і прынёс маці сваёй, і зрабіла маці ягоная прысмакі, якія любіў бацька ягоны. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён пайшоў, і ўзяў, і прынёс маці сваёй; і маці ягоная зрабіла страву, якую любіў бацька ягоны. |
Кажа яму маці: «Хай на мяне спадзе гэты праклён, сыне мой, толькі паслухай, што я кажу, і паспяшы прынесці, што я загадала».
і прынёс звараную ежу з упалявання, і сказаў бацьку: «Устань, бацьку мой, і еж з упалявання сына твайго, каб дабраславіла мяне душа твая».
прыгатуй мне з таго страву, сам ведаеш, якую хачу, і прынясі, каб я паеў, і дабраславіць цябе душа мая, перш чым памру».
“Прынясі мне дзічыны з палявання твайго і зрабі мне ежу, каб я паеў, і я дабраслаўлю цябе перад Госпадам, перш чым памру”.
Паспяшы да статка і прынясі мне двух найлепшых казлянят, а я зраблю з іх бацьку твайму ежу, якой ён вельмі любіць ласавацца.
Не схілі сэрца майго да слова злачыннага дзеля прыдумлення бязбожных задумаў з людзьмі, якія чыняць несправядлівасць; і не буду есці прыватных страў іх.
Сцеражыцеся, каб не абцяжарылі сэрцы вашы абжорствам і п’янствам ды клопатамі гэтага жыцця, і каб дзень той не прыйшоў да вас знянацку;