Той адказаў яму: «Падымаю руку сваю да Госпада, Бога Узвышняга, Творцы неба і зямлі,
БЫЦЦЁ 26:31 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, устаўшы раніцай, прысягнулі ўзаемна. Адпусціў іх Ізаак, і яны пайшлі ад яго ў супакоі. Біблія (пераклад А.Бокуна) I ўсталі раніцаю, і прысягнулі адзін аднаму; і адпусьціў іх Ісаак, і яны пайшлі ад яго ў супакоі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўстаўшы з самае раніцы, прысягнулі адзін аднаму; і адпусьціў іх Ісаак, і яны пайшлі ад яго зь мірам. |
Той адказаў яму: «Падымаю руку сваю да Госпада, Бога Узвышняга, Творцы неба і зямлі,
і сказаў: «Малю, валадары мае, збочце ў дом паслугача вашага і пераначуйце. Памыйце ногі вашы і раніцай выберацеся ў дарогу вашу». Яны адказалі: «Не трэба, мы пераначуем на двары».
І ўстаў назаўтра Абрагам рана, узяў хлеба і мех вады, і даў Агар, ускладаючы ёй на плечы, і адправіў яе разам з дзіцем. Яна ж пайшла і бадзялася па пустыні Бээр-Сэба.
Дык тут, на гэтым месцы, прысягні на Бога, што ты ані адносна мяне, ані адносна маіх нашчадкаў бліжэйшых не зробіш благога, але адпаведна даверу, які я ўчыніў табе, учыніш мне і зямлі, у якой жывеш прыхаднем».
Дык узяў Абрагам авечак і валоў, і даў Абімэлеху, і так абодва заключылі пагадненне.
Дык Абрагам устаў рана, асядлаў асла свайго, узяў з сабою двух юнакоў сваіх і Ізаака, сына свайго. І калі нанёс ён дроў на паленне, узняўся, і выбраўся ў мясцовасць, пра якую загадаў яму Бог.
І вось, у той самы дзень прыйшлі паслугачы Ізаакавы і паведамілі яму пра студню, што выкапалі, кажучы: «Знайшлі мы ваду».
Дык хадзем, заключым пагадненне, я і ты, каб было яно сведчаннем між мною і табой».
І Лабан, узняўшыся рана, пацалаваў унукаў сваіх і дачок сваіх, дабраславіў іх і вярнуўся ў сваё месца.
Бо людзі вышэйшым ад сябе прысягаюць, і кожная спрэчка між імі канчаецца прысягаю на сцвярджэнне.
І былі ізраэльцы надта змучаныя ў той дзень; а Саўл прывёў народ да прысягі, кажучы: «Хай будзе пракляты той чалавек, які будзе есці хлеб перад вечарам, пакуль я не адпомшчу сваім ворагам!» І ўвесь народ не спажываў ежы.
І зноў Давід адказаў і казаў: «Напэўна, ведае бацька твой, што ты да мяне спагадны, і сказаў: “Хай не даведаецца пра гэта Ёнатан, каб не сумаваў ён”. Але жыве Госпад, і жыве твая душа, бо толькі адзін крок аддзяляе мяне ад смерці».
І спытаў у яго Давід: «Ці можаш ты нас завесці да той арды?» Ён адказаў: «Прысягні мне Богам, што не заб’еш мяне і не аддасі мяне ў рукі гаспадара майго, і тады я завяду цябе да той арды».