І ўзяў паслугач дзесяць вярблюдаў са статка гаспадара свайго, і выправіўся, і, выйшаўшы, накіраваўся ў Арам-Нагараім, у горад Нахора.
БЫЦЦЁ 24:53 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Затым, дастаўшы срэбраныя і залатыя рэчы ды шаты, даў іх Рэбэцы, і даў каштоўныя рэчы брату яе і маці. Біблія (пераклад А.Бокуна) I выняў слуга рэчы срэбныя, і рэчы залатыя, і шаты, і даў Рэбэцы; і каштоўныя рэчы даў брату ейнаму і маці ейнай. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І дастаў раб срэбныя рэчы і залатыя рэчы і вопратку і даў Рэбэцы; таксама і брату яе і маці яе даў багатыя дарункі. |
І ўзяў паслугач дзесяць вярблюдаў са статка гаспадара свайго, і выправіўся, і, выйшаўшы, накіраваўся ў Арам-Нагараім, у горад Нахора.
А калі вярблюды напіліся, дастаў той чалавек залаты кольчык у нос, паўсікля вагой, і два залатыя бранзалеты на рукі яе, дзесяць сікляў вагой,
І пакінуў ім бацька іх многа дароў срэбра, і золата, і каштоўныя рэчы разам з вельмі ўмацаванымі гарадамі ў Юдэі; царства ж перадаў Яраму, таму што ён быў першародны.
І ўсе тыя, што жылі побач, узмацнілі рукі іх, прыносячы срэбраны і залаты посуд, маёмасць, жывёлу ды каштоўнасці, апрача ахвяраў добраахвотных.
Такім чынам, паведамі ўсяму народу, каб пазычаў мужчына ў сябра свайго, а жанчына — у суседкі сваёй залаты і срэбраны посуд,
І сыны Ізраэля зрабілі так, як загадаў Майсей, і пазычылі ў егіпцян посуд срэбраны і залаты і мноства адзення.
А кожная жанчына папросіць ад сваёй суседкі і ад гаспадыні сваёй срэбраны і залаты посуд, а таксама адзенне; і апранеце ў яго сыноў і дачок вашых, і аббярэце Егіпет».
Узрадаваўся ім Эзэкія і паказаў ім сваю скарбніцу: срэбра, золата, духмянасці, шматкаштоўнае намашчэнне і ўсе склады дабра свайго ды ўсё, што знаходзілася ў скарбніцы яго. Нічога не засталося, чаго б не паказаў ім Эзэкія ў палацы сваім і ва ўсёй маёмасці сваёй.